Іосіф Самуілавіч Абраміс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Самуілавіч Абраміс
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1918(1918-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1984(1984-09-29) (65 гадоў)
Месца смерці
Краіна СССР
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музычны педагог
Інструменты валторна
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Іо́сіф Самуі́лавіч Абра́міс (29 кастрычніка 1918, Мінск — 29 верасня 1984, Мінск) — беларускі савецкі дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Cкончыў Беларускую кансерваторыю па класах валторны (1941) і сімфанічнага дырыжыравання (1950)[1].

У 1936-41 і 1945-48 артыст аркестра, з 1948 хормайстар, у 1951-79 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Кіраваў пастаноўкай опер і балетаў «Баль-маскарад» і «Атэла» Джузепе Вердзі (1961 і 1963), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1967), «Марынка» Рыгора Пукста (1955), «Калі ападае лісце» Юрыя Семянякі (1968), «Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага (1954), «Спартак» А. Хачатурана (1964). У 1979—1982 галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, дзе кіраваў пастаноўкай «Несцеркі» Р. Суруса (1979)[1]. З 1982 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Абрамис Иосиф Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абрамис Иосиф Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — 737 с.
  • Абраміс Іосіф Самуілавіч// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭН., 2002. — С. 15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]