Ірландская Свабодная дзяржава
| Дамініён | |||||
| Ірландская Свабодная дзяржава | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Irish Free State, ірл.: Saorstát Éireann | |||||
|
|||||
| Гімн: Гімн Ірландыі | |||||
![]() |
|||||
| Сталіца | Дублін | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Белфаст | ||||
| Мова(ы) | англійская, ірландская | ||||
| Афіцыйная мова | ірландская мова і англійская | ||||
| Грашовая адзінка | Ірландскі фунт | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Дынастыя | Віндзарская | ||||
| Кіраўнікі дзяржавы | |||||
| Манарх | |||||
| • 1922—1936 | Георг V | ||||
| • 1936 | Эдуард VIII | ||||
| • 1936—1937 | Георг VI | ||||
| Генерал-губернатар | |||||
| • 1922—1928 | Цімаці Хілі | ||||
| • 1928—1932 | Джэймс Мак-Нейл | ||||
| • 1932—1936 | Дональд Баклі | ||||
| Прэм'ер-міністр | |||||
| • 1922—1932 | Уільям Томас Косгрэйв | ||||
| • 1932—1937 | Эйман дэ Валера | ||||
Ірландская Свабодная дзяржава (англ.: Irish Free State, ірл.: Saorstát Éireann) (1922—1937) — дзяржава-дамініён, створаная 6 снежня 1922 года ў адпаведнасці з Англа-ірландскім дагаворам, падпісаным дванаццаццю месяцамі раней. На момант стварэння ўключала ўсю тэрыторыю вострава Ірландыя, але Паўночная Ірландыя ўжо на наступны дзень скарысталася замацаваным у дагаворы правам на аддзяленне і звярнулася да караля з просьбай зрабіць так, каб «паўнамоцтвы парламента і ўрада Ірландскай свабоднай дзяржавы больш не распаўсюджваліся на Паўночную Ірландыю». 8 снежня Паўночная Ірландыя афіцыйна аддзялілася ад астатняй Ірландыі.
Ірландская Свабодная дзяржава афіцыйна спыніла існаванне 29 снежня 1937 года пасля прыняцця новай канстытуцыі, якая паслужыла кардынальным этапам пераўтварэння дамініёна ў сучасную Ірландыю.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірландская Свабодная дзяржава
