Ірына Грэчаская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Грэчаская
Нараджэнне 13 лютага 1904(1904-02-13)[1]
Смерць 15 красавіка 1974(1974-04-15)[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Glücksburg (Greece)[d] і House of Savoy-Aosta[d]
Бацька Канстанцін I, кароль Грэцыі
Маці Сафія Пруская
Муж Таміслаў II[2]
Дзеці Амадэй Савойскі-Аосцкі[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кансорт, медычная сястра
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прынцэса Ірына Грэцкая і Дацкая (грэч. Πριγκίπισσα Ειρήνη της Ελλάδας και Δανίας; нар. 13 лютага 1904, Афіны, Грэцыя — 15 красавіка 1974, Ф’езоле, Італія) — пятае дзіця і другая дачка караля Грэцыі Канстанціна I і яго жонкі Сафіі Прускай.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Яе дзядулем быў кароль Грэцыі Георг I, а бабуляй-вялікая княгіня Вольга Канстанцінаўна. Маці прынцэсы была дачкой германскага імператара Фрыдрыха III і Вікторыі Вялікабрытанскай, старэйшай дачкі каралевы Вікторыі.

Ірына нарадзілася ў Афінах. У яе было трое старэйшых брата (кожны з якіх кіраваў Грэцыяй: Георг II, Аляксандр I, Павел I) і дзве сястры (Алена і Кацярына).

У 1927 годзе Бацька Ірыны абвясціў аб заручынах сваёй дачкі з прынцам Крысціянам Шаумбург-Ліпскім, пляменнікам дацкага караля Крысціяна X, аднак вяселля так і не было. Пазней ён ажаніўся на сваёй стрыечнай сястры прынцэсе Феадоры Дацкай.

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

1 ліпеня 1939 года, прынцэса Ірына выйшла замуж за прынца Аймонэ Савойскага ў Фларэнцыі. У іх было адно дзіця:

Прынц Аймоне стаў 4-м герцагам Аосцкім 3 сакавіка 1942 года пасля смерці свайго старэйшага брата прынца Амадэа, 3-га герцага Аосцкага. 18 мая 1941 года, прымаючы імя Таміслаў II, ён быў абвешчаны каралём незалежнай дзяржавы Харватыя. Ён ніколі не ступіць на тэрыторыю дзяржавы, а пасля адмовіўся ад кароны 12 кастрычніка 1943 года, пасля выхаду Італіі з вайны. Прынц Аймоне памёр 29 студзеня 1948 года ў Буэнас-Айрэсе. Пасля яго смерці, яго сын Амедэа стаў 5-м герцагам Аосцкім.

З 1941 па 1942 год Ірына працавала ў Міжнародным Чырвоным Крыжы ў Савецкім Саюзе.

Прынцэса Ірына падтрымлівала планы мужа адмовіцца ад абавязку стаць каралём Харватыі. Пасля перамір’я саюзнікаў з Каралеўствам Італія, Ірына была захоплена немцамі і дастаўлена ў працоўны лагер у Аўстрыю, а затым у Польшчу. Прынцэса была вызвалена французамі.

Ірына памерла 15 красавіка 1974 года ў Ф’езоле, Італія пасля працяглай хваробы.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • 13 лютага 1904 — 1 ліпеня 1939: Яе Каралеўскае Высокасць Прынцэса Грэцкая і Дацкая
  • 1 ліпеня 1939 — 18 мая 1941: Яе Каралеўскае Высокасць Герцагіня Сталета
  • 18 мая 1941 — 31 ліпеня 1943: Яе Вялікасць Каралева Харватыі
  • 3 сакавіка 1942 — 29 студзеня 1948: Яе Каралеўскае Высокасць Герцагіня Аосцкая
  • 29 студзеня 1948 — 15 красавіка 1974: Яе Каралеўскае Высокасць Удава Герцагіня Аостская

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Irene zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Princess of Greece and Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage