Вольга Канстанцінаўна
Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна (22 жніўня [3 верасня] 1851, Паўлаўск — 18 чэрвеня 1926, Рым) — жонка другога грэчаскага караля Георга, рэгентка Грэцыі ў лістападзе — снежні 1920 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Унучка імператара Мікалая I, дачка яго сына Канстанціна Мікалаевіча і Аляксандры Іосіфаўны. Родная сястра паэта К. Р.. Бабуля Філіпа Эдынбургскага — жонка Лізаветы II.
Вольга Канстанцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных[9].
Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) кастрычніка 1867 года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.
Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.
У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстаўцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.
У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.
Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстава і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)[10]. У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях Афін[11].
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Канстанцін I (1868—1923) кароль Грэцыі (1913—1917/1920—1922)
- Георг (1869—1957), граф Корфскі
- Аляксандра (1870—1891), муж Павел Аляксандравіч
- Мікалай (1872—1938), жонка Алена Уладзіміраўна
- Марыя (1876—1940), муж Георгій Міхайлавіч
- Вольга (1880), памерла ва ўзросце 7 месяцаў
- Андрэй (1882—1944), жонка Аліса Батэнберг, бацька Філіпа, герцага Эдынбургскага (нар. 1921)
- Хрыстафор (1888—1940), бацька прынца Міхаіла Грэчаскага.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Каралева Вольга, эсмінец — карабель ВМФ Грэцыі, які паспяхова дзейнічаў і загінуў у Другой сусветнай вайне.
- Спіс жонак манархаў Грэцыі
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Ольга Константиновна // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 17. — С. 121.
- ↑ 2,0 2,1 Olga Constantinovna of Russia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Olga Constantinovna Oldenburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Olga Konstantinovna Romanova, Grand Duchess of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101219373X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 Ольга Константиновна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 911.
- ↑ 7,0 7,1 Ольга Константиновна // Ньюфаундленд — Отто — 1916. — Т. 29. — С. 461.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Ъ-Weekend - Редкие книги XV-XX веков . Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013. Праверана 9 красавіка 2013.
- ↑ Руская праваслаўная царква ў Фларэнцыі.
- ↑ Татой, пахавальня грэчаскіх каралёў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны. — Новая и новейшая история, 2004, № 5.
- Гаршин М. Ю. Королева Эллинов Ольга Константиновна. — Прага, 1927.
- Пчелов Е. В. Романовы. История династии. — ОЛМА-ПРЕСС, 2004.
- Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны // Новая и новейшая история. 2004. № 5.
- Она же. Греческая королева Ольга Константиновна. Под молотом судьбы. М., 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1851 годзе
- Нарадзіліся ў Паўлаўску (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Фларэнцыі
- Пахаваныя ў Грэцыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Асобы
- Вялікія князёўны Расійскай імперыі
- Каралевы грэчаскія
- Дабрачынцы
- Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі