Таміслаў II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прынц Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына, Герцаг Аосты.
Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe Torino, quarto duca d'Aosta.
Прынц Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына, Герцаг Аосты.
сцяг
Кароль Незалежнай дзяржавы Харватыя
18 мая 1941 года — 31 ліпеня 1943 года
(пад імем Таміслаў II)
Папярэднік: тытул заснаваны
Пераемнік: тытул скасаваны; адмена манархіі
 
Дзейнасць: падарожнік-даследчык
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 9 сакавіка 1900(1900-03-09)
Смерць: 29 студзеня 1948(1948-01-29) (47 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Савойскі дом
Бацька: Эмануіл Філіберт Савойскі
Маці: Алена Арлеанская[d]
Жонка: Ірына Грэчаская[d]
Дзеці: Амадэй Савойскі-Аосцкі[d]
 
Узнагароды:
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна
Кавалер Мальтыйскага ордэна

Князь Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына (італ.: Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe di Torino, 9 сакавіка 1900, Турын — 29 студзеня 1948, Буэнас-Айрэс), пазней кароль Харватыі Таміслаў II і 4-й герцаг Аосцкі — прынц італьянскага каралеўскага Савойскага дому.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Айманэ дзі Тарына нарадзіўся ў Турыне. Ён быў другім сынам прынца Эмануэля Філіберта, 2-га герцага Аосцкага (сын Амадэя I, караля Іспаніі, і прынцэсы Марыі Віторыі) і прынцэсы Алены (дачка прынца Філіпа Арлеанскага, графа Парыжскага і інфанты Марыі Ісабель Іспанскай). Яго прадзедам быў кароль Італіі Віктар Эмануіл II.

22 верасня 1904 года стаў пажыццёвым герцагам Спалецкім.

1 ліпеня 1939 года, у Фларэнцыі, князь Айманэ ажаніўся з прынцэсай Ірэнай, дачкой караля Грэцыі, Канстанціна I і прынцэсы Сафіі Прускай. 27 верасня 1943 года ў іх нарадзіўся сын — князь Амедэа, 5-ы герцаг Аосцкі.

18 мая 1941 года князь Айманэ, пад імем Таміслаў II, быў абвешчаны каралём марыянетачнай Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай пры падтрымцы Італіі і Германіі на большай частцы тэрыторыі сучасных Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Роля Таміслава II у новай дзяржаве была чыста сімвалічнай; уся рэальная ўлада знаходзілася ў руках харвацкага руху ўсташаў і яго лідара Антэ Павеліча. Манарх так ні разу і не наведаў тэрыторыю НДХ. У верасні 1943 года Італія выйшла вайны, у сувязі з чым Таміслаў II адрокся ад прастола і манархія была скасавана.

Князь Аймонэ 3 сакавіка 1942 года, пасля смерці свайго брата, князя Амедэа (сканаў у брытанскім палоне ў Афрыцы), стаў 4-м герцагам Аосцскім.

Герцагскі тытул д`Аоста атрымаў у спадчыну яго сын Амедэа, які нарадзіўся незадоўга да адрачэння бацькі ад харвацкай кароны. У наш час Амедэа таксама прэтэндуе на вяршэнства ў Савойскім доме і з 2006 года тытулуе сябе герцагам Савойскім.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі