Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1957(1957-03-30) (62 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка (нар. 30 сакавіка 1957, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1979 гадах архітэктурны факультэт БПІ. У 19791991 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». У 1991—2007 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Мінскпраект». З 2007 года галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2007 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (усе ў Мінску): 10-12 павярховы жылы дом з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вул. Старажоўскай, 9-павярховы 3-секцыйны эксперыментальны жылы дом па вул. Бурдзейнага, рэканструкцыя будынка Нацыянальнага банка па вул. Леніна; група шматпавярховых жылых дамоў з аб’ектамі сацкультбыту па вул. Гамарніка — Лагойскі тракт, блок абслугоўвання пры інтэрнатах БДПА па вул. Ф. Скарыны, жылы дом у мікрараёне «Лошыца-1», ЗАГС Савецкага раёна, універсам «Радзівілаўскі» і кафэ «Маэстра» ў ГЦ «Сталіца», студэнцкія інтэрнаты № 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14 студэнцкага жылога комплексу па пр. Дзяржынскага, шматпавярховыя цагляныя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі па пр. Скарыны (у складзе аўтарскага калектыва), рэканструкцыя парку Дружбы народаў, маладзёжная эстрада, аддзел ЗАГС Маскоўскага раёна, шматкватэрны жылы дом з памяшканнямі грамадскага прызначэння па пр. Дзяржынскага, адміністрацыйна-гаспадарчы блок з дэпазітарыем музея Вялікай Айчыннай вайны па вул. Ціміразева.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гавриленко Ирина Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.