Ірына Пятроўна Мірашнічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Пятроўна Мірашнічэнка
Род дзейнасці акцёрка, спявачка
Дата нараджэння 24 ліпеня 1942(1942-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 2023(2023-08-03) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Дружбы Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Пятроўна Мірашнічэнка (руск.: Ири́на Петро́вна Мирошниче́нко; 24 ліпеня 1942, Барнаул, РСФСР — 3 жніўня 2023, Масква, Расія) — савецкая і расійская актрыса, спявачка, педагог; народная артыстка РСФСР (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 ліпеня 1942 года ў Барнауле, куды ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны яе бацька, малодшы палітрук Пётр Ісаевіч Вайнштэйн, быў накіраваны з Масквы ў складзе 22-га запаснога стралковага палка Сібірскай ваеннай акругі. У 1944 годзе вярнулася з маці ў Маскву (бацька быў пераведзены ў штаб Сібірскай ваеннай акругі і далучыўся да сям’і пасля дэмабілізацыі ў жніўні 1945 года).

З 6 да 8 гадоў вучылася ў школе пры вучылішчы імя Гнесіных іграць на скрыпцы. Вучачыся ў школе, займалася ў студыі пры тэатры Ленінскага камсамола. Там пазнаёмілася з драматургам Міхаілам Шатровым, які быў старэйшы за яе на дзевяць гадоў. У 1960 годзе яны пажаніліся.

У 1961 годзе паступіла ў Школу-студыю МХАТ (курс В. П. Маркава). На трэцім курсе дэбютавала ў кіно ў фільме Георгія Данелія «Я крочу па Маскве».

Пасля заканчэння школы-студыі Ірыну прынялі ў МХАТ. Ролі актрысы — Маша ў спектаклі «Чайка», місіс Чыўлі ў «Ідэальным мужы», Жэня ў спектаклі «Валянцін і Валянціна», Маша ў спектаклі «Тры сястры», Даша ў «Сола для гадзін з боем», Ася ва «Удаўцы», Інга ў «Першым дні свабоды», Серафіна дэла Роза ў «Татуяванай ружы», Аркадзіна ў «Чайцы», Ранеўская ў «Вішнёвым садзе» А. П. Чэхава і многія іншыя.

Першай вялікай працай актрысы ў кіно стала роля разведчыцы Галіны Артынскай у фільме «Іх ведалі толькі ў твар» (1966). У «Андрэі Рублёве» А. А. Таркоўскага Ірына Мірашнічэнка сыграла ролю Марыі Магдаліны. Таксама знялася ў фільмах «Дзядзька Ваня», «Крамлёўскія куранты», «Прыйшоў салдат з фронту», «…І іншыя афіцыйныя асобы», «Вам і не снілася…», «Рыжы, сумленны, закаханы», «Таямніцы мадам Вонг», «Зімовая вішня» (2 і 3 часткі), «Журавіны ў цукры».

У 1972 годзе на здымках фільма «Гэта салодкае слова — свабода!» пазнаёмілася з рэжысёрам Вітаўтасам Жалакявічусам, які стаў яе другім мужам. Шлюб пратрымаўся шэсць месяцаў. Праз некалькі гадоў пачаліся адносіны з калегам па тэатры Ігарам Васільевым, праз пяць гадоў яны разышліся. Была праваслаўнай верніцай. Дзяцей не мела.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]