Ірына Уладзіміраўна Герашчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ірына Уладзіміраўна Герашчанка
укр.: Ірина Володимирівна Геращенко
Iryna Herashchenko September 2016 (29376164683).jpg
Сцяг Старшыня фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» у Вярхоўнай Радзе Украіны Сцяг
з 29 жніўня 2019
Папярэднік Артур Герасімаў
Сцяг Народны дэпутат Украіны VI, VII, VIII і IX скліканняў Сцяг
з 23 лістапада 2007
Сцяг Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны
з 14 красавіка 2016
Прэзідэнт Пётр Парашэнка
Уладзімір Зяленскі
Папярэднік Андрэй Парубій
Пераемнік Руслан Стэфанчук

Нараджэнне 15 мая 1971(1971-05-15) (51 год)
Дзеці трое дзяцей
Партыя «Наша Украіна — Народная самаабарона» (2007—2012)
«УДАР» (2012—2014)
«Еўрапейская салідарнасць» (2014—ц. ч.)
Член у
Адукацыя Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Прафесія журналіст, рэдактар
Дзейнасць
Узнагароды
Order of Princess Olga, 3rd class
Honored journalist of Ukraine
Commons-logo.svg Ірына Уладзіміраўна Герашчанка на Вікісховішчы

Ірына Уладзіміраўна Герашчанка (укр.: Ірина Володимирівна Геращенко; нар., УССР, СССР) — украінская дзяржаўная і палітычная дзяячка, журналістка. Старшыня фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» у Вярхоўнай Радзе Украіны з 29 жніўня 2019 года. Народны дэпутат Украіны VI, VII, VIII і IX скліканняў з 23 лістапада 2007 года.

Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны з 14 красавіка 2016 па 29 жніўня 2019 года.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе з адзнакай скончыла Чаркаскую сярэднюю школу № 26, у тым жа годзе паступіла на факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.

У 1993 годзе з адзнакай скончыла факультэт журналыкі КДУ, па спецыяльнасці журналіст.

У 2011 годзе скончыла Дыпламатычную акадэмію Украіны пры МЗС Украіны (магістр знешняй палітыкі), у 2012 годзе — КНУ імя Тараса Шаўчэнкі, юрыдычны факультэт (завочна).

Працощная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1993—1995 гадах працавала рэдактарам галоўнай рэдакцыі праграм для дзяцей і юнацтва ТПО «Маладосць» УТ Кіеў. У 1995—1997 — рэдактар накіраваных перадач рэдакцыі праграм для юнацтва ТПО «Юнацтва».

У 1997—1998 гадах — кіраўнік групы рэдакцыі праграм для моладзі студыі «Адраджэнне» (УТ).

У 1998—2000 — карэспандэнт аддзела ўнутранай палітыкі ІАС АТЗС «Украінская незалежная ТБ-карпарацыя» (тэлеканал «Інтэр»).

У 2000—2001 — кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі, вядучы каментатар выпуску АОЗТ «Украінская незалежная ТБ-карпарацыя» (тэлеканал «Інтэр»).

З 2001 года — аглядальнік ТАА «Профі-ТБ».

У 2002—2005 гадах працавала прэс-сакратаром дырэкцыі Міжнароднага фонду садзейнічання інвестыцыям, а затым прадпрыемства МФСІ.

З 2006 па 2007 год з’яўлялася прэзідэнтам Украінскага незалежнага інфармацыйнага агенцтва «УНІАН».

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Вярхоўная Рада Украіны, 2018 год

У 2003—2006 — прэс-сакратар лідара Блоку «Наша Украіна» і народнага дэпутата, пазней Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі[1][2].

У 2007—2012 гадах — народны дэпутат Украіны VI склікання, фракцыя «Наша Украіна — Народная самаабарона», старшыня падкамітэта па пытаннях інфармацыйнага забеспячэння інтэграцыйных працэсаў Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.

З 2012 — народны дэпутат Украіны VII склікання, фракцыя «УДАР», першы намеснік старшыні Камітэта, старшыня падкамітэта па пытаннях інфармацыйнага забеспячэння інтэграцыйных працэсаў Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.

17 чэрвеня 2014 года ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі была прызначана ўпаўнаважаным прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе краіны. Асноўнымі задачамі якога абвешчаны: «Мірнае ўрэгуляванне канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласцях, дасягненне грамадзянскай згоды, гарантаванне бяспекі грамадзян і недапушчэнне замахаў на жыццё і здароўе мірнага насельніцтва, спыненне замахаў на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і ўкараненне мірнага плана прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны[3]». 17 мая 2019 года яна была звольненая з пасады ўпаўнаважанага[4].

Па выніках парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка 2014 года — народны дэпутат Украіны VIII склікання ад фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі».

14 красавіка 2016 года Вярхоўная Рада Украіны абрала Ірыну Герашчанка першым намеснікам старшыні парламента[5].

1 лістапада 2018 года былі ўведзеныя расійскія санкцыі супраць 322 грамадзян Украіны, уключаючы Ірыну Герашчанка[6].

Прымала ўдзел у датэрміновых парламенцкіх выбарах 2019 года ад партыі «Еўрапейская салідарнасць» (3-е месца ў партыйным спісе[7]).

На мясцовых выбарах 2020 года курыравала выбарчую кампанію «Еўрапейскай салідарнасці» ў Чаркаскай вобласці[8].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2017)[9]. Заслужаны журналіст Украіны (чэрвень 2000)[10]. Дзяржаўны службовец 3-га рангу (з мая 2005)[11].

Зноскі

  1. Розпорядження Президента України від 11 лютого 2005 року № 54/2005-рп «Про призначення І. Геращенко Прес-секретарем Президента України»
  2. Президент Украины Ющенко уволил своего пресс-секретаря Геращенко «NEWSru.com», 25.09.2006
  3. Петр Порошенко назначил Ирину Геращенко уполномоченным президента Украины по мирному урегулированию конфликта на востоке страны
  4. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 253/2019 Про увільнення І.Геращенко від виконання обов’язків Уповноваженого Президента України з мирного врегулювання ситуації в Донецькій та Луганській областях (укр.) 
  5. Рада избрала Геращенко первым вице-спикером
  6. Помідори Фірташа, Ярош і син Порошенка: проти кого Росія запровадила санкції(укр.) . BBC (1 лістапада 2018). Праверана 1 лістапада 2018.
  7. Европейская солидарность назвала 50 кандидатов из своего списка, LIGA.net (13 чэрвеня 2019).
  8. Зробимо його разом. Як противники Зеленського готуються до реваншу, Украинская Правда (28 мая 2020).
  9. Указ Президента України № 10/2017 від 21 січня 2017 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Соборності України» Архівавана 23 студзеня 2017.
  10. Указ прэзідэнта Украіны ад 1 червня 2000 года № 753/2000 «Про відзначення державними нагородами України працівників засобів масової інформації»
  11. Указ прэзідэнта Украіны ад 7 травня 2005 года № 772/2005 «Про присвоєння рангу державного службовця»