Ірына Уладзіміраўна Цвіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Уладзіміраўна Цвіла
Ірина Володимирівна Цвіла
Мянушка Лінза
Дата нараджэння 29 красавіка 1969(1969-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2022(2022-02-25) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Украіна
Род войскаў Сухапутныя войскі Украіны
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order for Bravery 3rd Class of Ukraine

Іры́на Уладзі́міраўна Цвіла (укр.: Ірина Володимирівна Цвіла; псеўданім — Лінза; 29 красавіка 1969, Кіеўшчына, Украіна — 25 лютага 2022, баі за Кіеў, Украіна) — украінская настаўніца, фотамастачка, пісменніца, грамадская дзяячка, камбатантка, удзельніца расійска-ўкраінскай вайны. Загінула ў Ірпені пад Кіевам.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Ірына Цвіла нарадзілася 29 красавіка 1969 году ў Кіеўскай вобласці.

Пасля атрымання педагагічнай адукацыі працавала ў Кіеўскай міжнароднай школе «Мэрыдыян» (да 2006 году). Была дызайнеркай ландшафтаў, у прыватнасці займалася стварэнням розавых садоў ды аранжарэў. Удзельнічала ў Еўрамайдане. У 2014 годзе пайшла добраахвотніцай у батальён «Сеч» дзе ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Украіны.

Загінула 25 лютага 2022 году падчас баёў за Кіеў[1] пры адбыцці танкавай атакі ворага[2]. Разам з ёй памёр ейны спадарожнік Дзмітры. Пасмяротна атрымала ордеэн «За мужнасць» III ступені (6 кастрыніка 2022)  — за асабістую мужнасць і самоадданыя дзеі, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту ды тэрытарыальнай цэласнасці Украіны, вернасць ваеннай прысязе[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Рэвалюцыі годнасці і вайны займалася фатаграфіяй. У 2017 годзе адбылася персанальная выстаўка ў вёсцы Святапятроўскае, каля Кіева. Пісала тэксты пад сваім імем, а таксама пад псеўданімам і пазыўным Лінза. У 2017 годзе апублікавала свае занатоўкі пра вайну ў кнізе «Голос війни: історії ветеранів» (Голас вайны: гісторыі вэтэранаў) [4].

Ірына Цвіла стала гераіняй кнігі «Дівчата зрізають коси» (Дзяўчаты зразаюць косы), якая атрымала Шаўчэнкаўскую прэмію[5].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

• Ірина Цвіла, Вперше. Жінки на війні з Росією // Голос війни: історії ветеранів, [ред. та упоряд. Л. Ганжа]. — Київ: Інтерньюз-Україна, 2017. — 223 с. ISBN 966-432-230-7.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ветеранка Ірина Цвіла загинула під час оборони Києва // Gazeta.ua. — 2022. — 25 лютого.
  2. Уладзіслаў Гарбацкі, Сіла вярбы, Новы час, 2 сакавіка 2022 г.
  3. Указ президента України від 6 жовтня 2022 года № 689/2022 «Аб адзначэнні дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны»
  4. ;У Києві презентували книгу «Голос війни: історії ветеранів», Міжнародний фонд «Відродження», 12 снежня 2017 г.
  5. ;Тетяна Забожко, У боях за Київ загинула ветеранка батальйону Січ Ірина Цвіла, Факти ICTV, 26 лютага 2022 г.