Перайсці да зместу

Ісай Шур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісай Шур
ням.: Issai Schur
Дата нараджэння 29 снежня 1875 (10 студзеня 1876)[1][2]
Месца нараджэння Магілёў, Расійская імперыя
Дата смерці 10 студзеня 1941(1941-01-10)[1] (65 гадоў)
Месца смерці Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палесціне
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Moses Schur[d]
Жонка Regina Schur[d]
Дзеці Georg Schur[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фердынанд Георг Фрабеніус і Лазарус Фукс[3]
Вядомыя вучні Lev Arkadyevich Kaluzhnin[d][4]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісай Шур (ням.: Issai Schur; 29 снежня 1875 (10 студзеня 1876)[1][2], Магілёў, Магілёўская губерня, Расійская імперыя10 студзеня 1941(1941-01-10)[1], Яфа, Брытанскі мандат у Палесціне[6]) — нямецкі і ізраільскі матэматык. Адзін са стваральнікаў тэорыі выяўленняў груп, заснавальнік навуковай школы. Член Прускай АН (1922—38).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускіх яўрэяў. Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландау. Скончыў Берлінскі ўніверсітэт (1901). Вучань Г. Фрабеніуса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафесар Берлінскага ўніверсітэта 1910, пасля пераезду ў Бон прафесар Бонскага ўніверсітэта (1919). Замежны член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).

Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым не менш, як яўрэй быў выгнаны з універсітэта (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палесціну ў 1939. Выкладаў у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся тэорыяй груп, стварыў навуковыя працы па рыманавых мнагастайнасцях, тэорыі лікаў і функцый. Сфармуляваў лему аб сплятаючым аператары для канечнамерных непрыводных выяўленняў груп і алгебраў («лема Шура[en]», 1906). Даказаў тэарэмы аб унітарнай трыянгулярызацыі матрыц (1910), прасторах пастаяннай крывізны, існаванні камутатыўнай падалгебры поўнай матрычнай алгебры і інш., якія названы яго імем (тэарэмы Шура).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 JewishGen — 1987.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. https://books.google.cat/books?id=KvLxBwAAQBAJ&pg=PR18 — С. xviii.
  5. Летопись Российской академии наук. Т. VI. 1941—1945М.: Архив Российской академии наук, 2021. — С. 529. — 592 с. — ISBN 978-5-6046932-0-9
  6. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.