Ігар Іванавіч Бышнёў
Ігар Іванавіч Бышнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Бышнёў Мікіта Ігаравіч, Бышнёў Ілля Ігаравіч |
Род дзейнасці | арнітолаг, эколаг, кінарэжысёр, пісьменнік, фатограф |
Навуковая сфера | дакументальны фільм[1] і фатаграфія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Альма-матар |
Ігар Іванавіч Бышнёў (нар. 7 студзеня 1964, в. Халамер’е, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі».
Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі.
Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды.
У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва атрымаў прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні — прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні — прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сондрыа, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бышнёў Ігар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Бышнёў Ігар Іванавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 710.