Іван Іванавіч Мацкевіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з І. І. Мацкевіч)
Іван Іванавіч Мацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 2017 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | з 1968 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0559349 |
Іван Іванавіч Мацкевіч (9 красавіка 1947, Грабава, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць — 10 снежня 2017, Мінск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара А. І. Бутакова). З 1981 па 1996 год — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра.
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага працаваў з 2 верасня 1996 года. Сыграў Пане Каханку ў аднайменным спектаклі Андрэя Курэйчыка, Генрыха ІІ («Леў зімой»), многія іншыя ролі.
Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2017).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Хлеб пахне порахам» — Горбач, рэж. В. Нікіфараў (1973);
- «Нянавісць» — Сцяпан Булыга, рэж. С. Гаспараў (1977);
- «Арцём» — Арцём, рэж. Ю. Рогаў (1978);
- «Побач з камісарам» — Мірон, рэж. А. Чакмянёў (1978);
- «Трэцяга не дадзена» — Пракоп Вялічка, рэж. І. Дабралюбаў (1980);
- «Вазьму твой боль» — Шышка, рэж. М. Пташук (1980);
- «Ветразі майго дзяцінства» — Мурашка, рэж. Л. Мартынюк (1981);
- «Дзяржаўная мяжа. Фільм 3-ці: Усходні рубеж» — Камендант памежнай заставы, рэж. Б. Сцяпанаў, В. Нікіфараў (1982);
- «Раскіданае гняздо» — Кіраўнік, рэж. Б. Луцэнка (1982);
- «Казка пра Зорнага хлопчыка» — Егер, рэж. Л. Нячаеў (1983);
- «Тата» — Трэнер па боксе, рэж. А. Карпаў (1985);
- «Сакрэтны фарватар» — Данчанка, рэж. В. Кастраменка (1987);
- «Давід Гарадзецкі» — Гарадзецкі, рэж. Н. Гаркунова (1988);
- «Вайна» — Генерал Паўлаў, рэж. Т. Ляўчук (1989);
- «Свабодная зона» — Марак, рэж. Д. Зайцаў (1992);
- «Хрусталёў, машыну!» — Стакун, рэж. А. Герман (1994);
- «Анастасія Слуцкая» — Военачальнік Цімур, рэж. Ю. Елхаў (2003);
- «Курсанты» — Генерал, рэж. А. Кавун (2005);
- «Мужчыны не плачуць» — Бізнесмен, рэж. С. Баброў (2005);
- «Маёр Ветраў» — Генерал, рэж. А. Франскевіч-Лае (2007);
- «Ворагі» — Нямецкі афіцэр, рэж. М. Можар (2007).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага