Іван Ільіч Рубін
Іван Ільіч Рубін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1993 (39 гадоў) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Іван Ільіч Рубін (29 студзеня 1954, хутар Раздоры, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць — 28 чэрвеня 1993) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 студзеня 1954 года. Дзяцінства будучага паэта прайшло на хутары Раздоры Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, да якога балюча і нястрымна ў вершах і наяве ён вяртаўся ўсё сваё кароткае і драматычна напружанае жыццё[1].
У 1971 годзе скончыў Засульскую сярэднюю школу, у 1976 годзе — беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Друкавацца пачаў у 1971 годзе ў раённай газеце «Прамень». У студэнцкія гады змяшчаў вершы ў рэспубліканскіх газетах і часопісах[1].
Працоўную дзейнасць Іван Рубін пачаў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Суткаўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна. У 1976—1979 гадах займаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі. 3 1979 года працаваў на Рэспубліканскім радыё рэдактарам галоўнай рэдакцыі народнай гаспадаркі, адказным сакратаром, старшым рэдактарам, у 1984 годзе — у выдавецтве «Юнацтва», у 1985—1987 гадах настаўнікам Мінскай СШ № 132, з 1987 года супрацоўнік газет «Мінская праўда», «Народная газета», «Звязда»[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.
Трагічна загінуў 28 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на могілках вёскі Ячонка Стаўбцоўскага раёна[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая кніга паэзіі «Над вечнасцю гнязда», якая выйшла ў 1984 годзе, засведчыла бясспрэчны талент паэта, яго глыбокі, удумлівы погляд на жыццё, разуменне настрояў і пачуццяў чалавечай душы. Кніга прасякнута любоўю да роднага краю, шчымлівай тугой па маці, напоўнена адчуваннем адзіноты. Адраджэнне роднай культуры і мовы, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, зварот да спрадвечнага, што паволі знікала, — галоўныя матывы наступных зборнікаў вершаў і паэм «Вянок надзеі» (1990), «Набытак» (1992)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць…
- ↑ Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Пахаваныя ў Стаўбцоўскім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Мінская праўда»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта