Ілары Барашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Барашка)
Ілары Барашка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іларыён Мацвеевіч Барашка
Дата нараджэння 25 ліпеня 1905(1905-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1968(1968-06-03) (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968) — беларускі савецкі празаік і перакладчык[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

1-я Усебеларуская нарада архівістаў. І. Барашка ляжыць першы злева

У 1930 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — кінаакадэмію ў Маскве. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932—1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].

Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».

Зноскі

  1. а б Барашка Илари // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).