Ізабела Пятроўна Гудвіловіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з І. Гудвіловіч)
Ізабела Пятроўна Гудвіловіч | |
---|---|
Род дзейнасці | збіральнік фальклору, збіральнік народнай музыкі, folk song collector |
Ізабела Пятроўна Гудвіловіч — збіральніца і захавальніца беларускага фальклору пачатку XIX стагоддзя. Яе багатая песенная калекцыя была перададзена рускаму збіральніку і выдаўцу вусна-паэтычных твораў П. Кірэеўскаму і склала яго асобны «беларускі архіў». Калекцыя ўключае масленічныя, велікодныя, купальскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, бяседныя, любоўныя песні, прыпеўкі да танцаў і скакухі запісаны ў ваколіцах Койданава (Дзяржынск), Барысава, Мінска, Слуцка, Вілейкі, Івянца, Зембіна і інш. мясцін. Запісы беларускіх песень і прыпевак у большасці не былі апублікаваны (зберагаюцца ў фондах Гістарычнага музея ў Маскве). Частку песень з гэтай калекцыі апублікаваў у сваіх выданнях П. Бяссонаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ненадавец А. М. Гудвіловіч Ізабела Пятроўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.