Перайсці да зместу

Іван Сцяпанавіч Курбека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. С. Курбека)
Іван Сцяпанавіч Курбека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 лістапада 1934(1934-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2009(2009-04-01)[1] (74 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратуразнавец, музеязнавец
Грамадская дзейнасць
Член у

Іван Сцяпанавіч Курбека (10 лістапада 1934, Серабрышча, Люшнеўская гміна, Слонімскі павет, цяпер Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць1 красавіка 2009) — беларускі паэт, літаратуразнавец, музеязнавец.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Моўчадскай сярэдняй школы (1953) паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыў у 1958 годзе. З 1958 года працаваў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы і з 1964 года навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, старшым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 годзе.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.

Пахаваны на могілках в. Серабрышча[2].