Абдулсалім Дзехканбаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абдулсалім Дзехканбаеў
Dekhkanbaev Abdusalim.jpg
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1906(1906-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1943(1943-10-08) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Абдусалім Дзехканбаеў (1906-1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Абдусалім Дзехканбаеў нарадзіўся 26 кастрычніка 1906 года ў кішлаку Ашыркузі (цяпер — Учкупрынскі раён Ферганскай вобласці Узбекістана) у сялянскай сям'і. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў старшынёй калгаса. У 1943 годзе Дзехканбаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

1 кастрычніка Дзехканбаеў у складзе дэсантнай групы, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у захопе і ўтрыманні плацдарма на яго заходнім беразе. Група адбіла 10 контратак праціўніка. У тых баях Дзехканбаеў асабіста знішчыў больш за ўзвод нямецкіх салдатаў і афіцэраў. 8 кастрычніка 1943 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Абдусалім Дхехканбаеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

На радзіме Дзехканбаева адкрыты яго дом-музей, устаноўлены яго бюст. Таксама помнік яму ўсталяваны на тэрыторыі школы, у якой ён вучыўся[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои Советского Союза — узбекистанцы. Ташкент, 1984.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.