Абрам Іосіфавіч Лур’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрам Іосіфавіч Лур’е
Дата нараджэння 21 снежня 1895(1895-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1948(1948-03-19) (52 гады)
Месца пахавання
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар

Абрам Іосіфавіч Лур’е (21 снежня 1895Бабруйск, Магілёўская вобласць — 19 сакавіка 1948) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Прафесар (1930).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 снежня 1895 года ў Бабруйску.

Скончыў у 1918 годзе юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.

Працаваў у 1918—1919 гадах загадчыкам аддзела адукацыі ў Бабруйскім павятовым выканаўчым камітэце, у 1921 годзе — загадчыкам арганізацыйнага аддзела Крымскага абласнога камітэта РКП(б), у 1922 годзе — загадчыкам аддзела ЦК КП(б)Б, у 1921—1924 гадах загадчыкам вучэбнай часці Цэнтральнай савецка-партыйнай школы Беларусі, у 1925—1932 гадах загадчыкам кафедры палітэканоміі Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, у 1932—1938 гадах загадчыкам кафедры палітэканоміі Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі.

У 1925—1941 гадах быў загадчыкам кафедры палітэканоміі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1941—1943 гадах загадчык кафедры марксізму-ленінізму ў Чувашскім педагагічным інстытуце, у 1943—1948 гадах ізноў у БДУ.

Навуковыя інтарэсы: тэорыя грошай; эканамічнае вучэнне К. Маркса; сацыялістычная індустрыялізацыя; картачная сістэма размеркавання асноўных прадуктаў харчавання і непрадуктовых тавараў; эканамічная адукацыя.

Памёр 19 сакавіка 1948 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Палітычная эканомія : вучэбна-метадычны дапаможнік для завочнага навучання і самаадукацыі партактыву. № 2. [Тэорыя грошай Маркса / курс вядзе Лур’е]. — Менск [Мінск], 1931.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лур’е Абрам Іосіфавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 442. — 624 с.: іл., карты.
  • Лурье Абрам Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 27.
  • Лур’е Абрам Іосіфавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 115.
  • Лур’е Абрам Іосіфавіч // Памяць : Бабруйск. — Мінск, 1995. — С. 723.
  • Лурье Абрам Иосифович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси / Т. И. Адамович [и др.]. — Минск, 2002. — С. 190.