Абрам Ісаевіч Быхоўскі
Абрам (Аураам) Ісаевіч Быхоўскі | |
---|---|
руск.: Быховский, Абрам Исаевич | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1972 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | інжынерна-артылерыйская служба |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Абрам (Аураам) Ісаевіч Быхоўскі (29 жніўня 1895, Дуброўна — 22 лістапада 1972, Масква) — савецкі арганізатар ваеннай вытворчасці, дырэктар шэрагу буйных прадпрыемстваў Ваенна-прамысловага комплексу СССР, генерал-маёр інжынерна-артылерыйскай службы (18 лістапада 1944 года), Герой Сацыялістычнай Працы. Ахвяра барацьбы з касмапалітызмам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўраам Ісаевіч Быхоўскі нарадзіўся 29 жніўня 1895 года ў мястэчку Дуброўна Магілёўскай губерні (зараз горад Дуброўна Віцебскай вобласці, Беларусь). Адаптаванае для зносін імя Абрам прыняў у хуткім часе пасля паўналецця, потым ва ўсіх афіцыйных дакументах значыўся як Абрам Ісаевіч. Яго бацька, Ісай Быхоўскі, быў рамеснікам. Абрам Ісаевіч вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе[1], а ў 1911 годзе пачаў працоўную дзейнасць з працы на «Дняпроўскай мануфактуры» (зараз «Дубровенскі льнозавод»)[2], потым быў сарціроўшчыкам лесу, дзясятнікам на будоўлі. У 1924 годзе скончыў Шосткінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, а ў 1927 годзе Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут[3].
Пасля заканчэння інстытута па распараджэнні Р. К. Арджанікідзэ непрацяглы час працаваў у Самары[4], часова выконваючы абавязкі дырэктара завода, а потым пераехаў у Іжэўск і пачаў працаваць на заводзе № 180[3].
Работа на заводзе № 180 (Іжстальзавод)
[правіць | правіць зыходнік]Работу на Іжстальзаводзе Быхоўскі пачаў у 1927 годзе з пасады загадчыка вытворчасці інструментальнага аддзела[4]. У 1929 годзе Абрам Ісаевіч быў прызначаны на пасаду тэхнічнага дырэктара. У 1931 годзе стаў членам ВКП(б). У красавіку 1933 года стажыраваўся на заводзе Крупа ў Эссане (Германія). 3 сакавіка 1935 года стаў дырэктарам завода. Пад кіраўніцтвам Быхоўскага завод засвоіў серыйны выпуск аўтаматычных вінтовак АВС-36 канвеерна-паточным спосабам (з верасня 1936 года), матацыкла ІЖ-7, паляўнічага ружжа ІЖ БК-36, шэрагу такарных і рэвальверных станкоў, а таксама было створана Бюро для распрацоўкі стралковай зброі[3]. За поспехі ў арганізацыі вытворчасці ў 1936 годзе Сярго Арджанікідзэ прэміраваў Абрама Быхоўскага легкавым аўтамабілем у асабістую маёмасць[5].
Дзякуючы намаганням Абрама Ісаевіча было атрымана фінансаванне будаўніцтва першай трамвайнай лініі ў Іжэўску[5], якая адкрылася 18 лістапада 1935 года.
У 1937 годзе, на хвалі масавых рэпрэсій, на Абрама Быхоўскага былі здзейснены шматлікія даносы ў «органы», якія сігналізавалі пра яго сувязі з «інжынерамі-шкоднікамі» і ўказвалі на сувязі Быхоўскага з германскімі прамысловымі коламі. Ад рыхтаваўшыхся рэпрэсій яго выратаваў наркам узбраення Б. Л. Ваннікаў[6].
У сакавіку 1939 года Іжстальзавод быў падзелены на два прадпрыемствы, якія атрымалі ўласных дырэктараў. Быхоўскага прызначылі дырэктарам завода № 172 у Пярмі[4].
Работа на заводзе № 172 (Мотавіліхінскія заводы)
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 1939 года Абрам Ісаевіч быў прызначаны дырэктарам машынабудаўнічага завода № 172 Наркамата ўзбраення СССР[3] (Пермь). Пад кіраўніцтвам Быхоўскага ў перадваенны час завод пачаў вытворчасць шэрагу артылерыйскіх сістэм (152-мм гаўбіца ўзору 1938 года (М-10), 107-мм дывізіённая гармата ўзору 1940 года (М-60) і іншыя)[3]. За свае дасягненні завод быў узнагароджаны ордэнам Леніна (13 студзеня 1941 года)[7].
За сваю дзейнасць у перадваенны перыяд Абрам Ісаевіч быў уганараваны ўрадавымі ўзнагародамі: 8 чэрвеня 1939 года атрымаў ордэн Леніна, а 3 студзеня 1941 года — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны работа завода № 172 значна актывізавалася. Ужо ў верасні 1941 года пачаўся масавы выпуск 45-мм супрацьтанкавай гарматы 53-К. У 1942 годзе завадское КБ сумесна са спецыяльным канструктарскім бюро НКУС (АТБ «Кресты») пад кіраўніцтвам М. Ю. Цырульнікава распрацавала, а завод запусціў у вытворчасць 45-мм супрацьтанкавую гармату М-42. За паўгады вытворчасць была даведзена да 700 гармат у месяц[3]. Усяго ў перыяд з 1941-га па 1945 год завод засвоіў вытворчасць васьмі артсістэм[3]:
- 45-мм супрацьтанкавая гармата ўзору 1937 года (53-К)
- 45-мм супрацьтанкавая гармата ўзору 1942 года (М-42)
- 76-мм палкавая гармата ўзору 1927 года
- 76-мм палкавая гармата ўзору 1943 года
- 25-мм аўтаматычная зенітная гармата ўзору 1940 года (72-К)
- 45-мм марская зенітная гармата М—13
- 122-мм гармата А-19С для самаходнай артылерыйскай устаноўкі ІСУ-122
- 152-мм гармата МЛ-20C для самаходнай артылерыйскай устаноўкі ІСУ-152
За гады Вялікай Айчыннай вайны завод пад кіраўніцтвам Быхоўскага выпусціў 48 600 гармат, што склала каля трэці ад агульнага выпуску гармат савецкай прамысловасцю. Толькі ў 1942 годзе завод звыш плана выпусціў прадукцыі на 40 артылерыйскіх палкоў[8]. За работу ў час вайны завод быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (3 чэрвеня 1942 года)[7], Чырвонага Сцяга (15 кастрычніка 1944 года)[7][9], Айчыннай вайны I ступені (28 чэрвеня 1945 года)[7].
3 чэрвеня 1942 года за выдатныя заслугі ў справе арганізацыі вытворчасці, засваенне новых відаў артылерыйскага і стралковага ўзбраення і ўмелае кіраўніцтва заводам Быхоўскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[10][11].
У цяжкія ваенныя гады Быхоўскі надаваў шмат увагі патрэбам завадчан. Напрыклад, у адным з цэхаў была наладжана вытворчасць брызентавага абутку на драўлянай падошве, які бясплатна выдавалі рабочым[8].
У лютым 1947 года 51-гадовы Абрам Быхоўскі быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР. У якасці дэлегата ўдзельнічаў у VIII Надзвычайным з’ездзе Саветаў, дэпутат ВС РСФСР 2-га склікання[12].
У 1951 годзе завод пад кіраўніцтвам Абрама Ісаевіча пачаў выпускаць 130-мм гармату М-46 і 152-мм гармату М-47.
Жыццё і работа ў Маскоўскай вобласці
[правіць | правіць зыходнік]У 1952 годзе ў рамках антыяўрэйскай чысткі ў галінах абароннай індустрыі быў зняты з пасады дырэктара завода ў Мотавіліхе[13] і пераведзены з Пярмі ў Падмаскоўе.
У 1952—1953 гады ўзначальваў Падольскі электрамеханічны завод (горад Падольск, Маскоўская вобласць), які пад кіраўніцтвам Быхоўскага пачаў выпускаць антэнныя ўстройствы для многаканальных зенітных комплексаў, а таксама гідрапрыводы для 130-мм зенітнай гарматы КС-30 і перыскопаў падводных лодак. У час дырэктарства Абрама Ісаевіча было створана 5 новых цэхаў для вытворчасці антэннага абсталявання, а таксама пачалося актыўнае будаўніцтва жылля для завадчан[14].
З 1953 па 1956 год Быхоўскі працаваў дырэктарам філіяла № 2 НДІ-88 (п/с 10), размешчанага ў пасёлку «Навастройка» Маскоўскай вобласці. У жніўні 1956 года філіял № 2 быў пераўтвораны ў самастойны навукова-даследчы інстытут (НДІ) № 229 (пазней НДІ Хіммаш, а зараз ФКП НІЦ РКП). 11 кастрычніка 1956 года на справаздачна-перавыбарчым сходзе партыйнай арганізацыі філіяла № 2 супраць Быхоўскага выступіў супрацоўнік філіяла Міхаіл Вавілавіч Сухапалька. Сам Абрам Ісаевіч адсутнічаў на гэтым сходзе. У выніку Быхоўскі не быў выбраны ў партбюро прадпрыемства, што паслужыла падставай для зняцця яго з пасады дырэктара[15]. Пасля гэтага пайшоў на пенсію[16]. Ю. І. Кастаглод, які працаваў пад кіраўніцтвам Абрама ісаевіча, адзначаў яго высокую культуру ў зносінах з падначаленымі[15]. За час работы А. І. Быхоўскага дырэктарам філіяла № 2 былі запушчаны ў эксплуатацыю выпрабавальныя стэнды «аб’ект № 2» (стэнд для наземнай адпрацоўкі ракеты Р-7), «аб’ект № 3» (стэнд для наземной адпрацоўкі зенітных ракет), «аб’ект № 4» (стэнд для выпрабаванняў вадкасных ракетных рухавікоў малой цягі), а таксама пабудаваны Дом культуры «Космас»[15].
Памёр 22 лістапада 1972 года ў маскоўскай бальніцы для ветэранаў працы ў Ізмайлава[17]. Пахаваны ў Маскве на Навадзевічых могілках[18].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]А. І. Быхоўскі быў жанаты на Раісе Барысаўне Быхоўскай (у дзявоцтве — Лур’е, 1906—1963), якая працавала музычным педагогам. Двое дзяцей: дачка Вера Аўрамаўна Быхоўская (1929—1997), інжынер; сын Анатоль Аўрамавіч Быхоўскі (нар. 30 красавіка 1934, Іжэўск) — заслужаны трэнер СССР па шахматах, міжнародны майстар, шматгадовы трэнер юнацкай зборнай СССР[17].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Каля прахадной ПАТ «Мотавіліхінскія заводы» ўстаноўлена мемарыяльная пліта ў гонар Абрама Ісаевіча Быхоўскага[19]. Нарыс пра Быхоўскага, які напісаны Самуілам Персавым у 1940-я гады, быў апублікаваны ў ЗША[20]. Існуе меркаванне, што Абрам Быхоўскі з’яўляецца правобразам дырэктара завода Лістападава з рамана Веры Пановай «Кружилиха» («Люди добрые»)[15].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (3 чэрвеня 1942, медаль «Серп і Молат» № 25)
- 3 ордэны Леніна (8 чэрвеня 1939, 3 чэрвеня 1942 — № 8294, 5 студзеня 1944)
- ордэн Суворава 1-й ступені (16 верасня 1945)
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (28 чэрвеня 1945)
- Ордэн «Знак Пашаны»[20]
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (3 студзеня 1941)
- медалі, у тым ліку медаль «За перамогу над Германіяй» (27 верасня 1945)[21]
Зноскі
- ↑ Свердлов Ф. Д. Генарал-майор Быховский Абрам Исаевич // Евреи - генералы Вооружённых сил СССР (Краткие биографии). — Москва — Иерусалим: Институт Яд-Вашем, 1993. — С. 46. — 272 с.
- ↑ Аркадий Шульман. На родине моих снов . Библиотека журнала «Мишпоха». Мишпоха. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё Сталинградская битва: энциклопедия 2012.
- ↑ а б в Абрам Ісаевіч Быхоўскі на сайце «Героі краіны»
- ↑ а б Шумилов Е. Ф.. История еврейской общины Ижевска в XIX - первая половина XX в.(недаступная спасылка). Еврейский интернет-клуб. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ Время людей (С. 23) . До войны. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ а б в г Награды завода . Достижения. Мотовилиха. Праверана 2 верасня 2015.
- ↑ а б Никита Чернов. Заводские генералы . газета «Наш район» (31 мая 2010). Праверана 3 верасня 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ Указ о награждении завода № 172 // Известия : газета. — 1942. — № 129. — С. 1.
- ↑ Указ о присвоении звания Героя Социалистического труда // Известия : газета. — 1942. — № 129. — С. 1.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Социалистического Труда товарищам Быховскому А. И., Ванникову Б. Л., Гонор Л. Р., Еляну А. С., Новикову и Устинову Д. Ф.» от 3 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 15 чэрвеня — № 22 (181). — С. 1.
- ↑ Светлаков Вадим Григорьевич. БЫХОВСКИЙ АБРАМ ИСАЕВИЧ(недаступная спасылка). Пермский край: энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ Костырченко Г. В. Глава V: Антисемитская агония диктатора // Тайная политика Сталина: власть и антисемитизм. — 2. — М.: Международные отношения, 2003. — С. 610. — 784 с. — ISBN 9785713310714.
- ↑ Директоры Подольского электромеханического завода(недаступная спасылка). Подольский электромеханический завод. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 2015-9-2.
- ↑ а б в г Костоглод Ю. И.. Начало трудовой деятельности(недаступная спасылка). Отчёт перед своими потомками (22 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2015. Праверана 4 верасня 2015.
- ↑ Давид Розенблюм.. Навстречу Дню Победы: это было недавно, это было давно...(недаступная спасылка). rusnetusa.com. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2013. Праверана 2015-9-2.
- ↑ а б Игорь Ленский. Его орудиями вела огонь по фашистам советская артиллерия . STOPSTAMP.RU. Праверана 30 верасня 2015.
- ↑ Светлов В., Лебедев С.. 3-й участок по рядам . Новодевичий некрополь. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ Александр Волков. Установлена мемориальная плита генеральному директору «Мотовилихи» Юрию Булаеву . ТЕКСТ_новости Перми (21 чэрвеня 2012). Праверана 7 верасня 2015.
- ↑ Костырченко Г. В. Тайная политика Сталина: власть и антисемитизм. — 2. — М.: Международные отношения, 2003. — С. 479. — 784 с. — ISBN 9785713310714.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шумилов Е. Ф. А. И. Быховский // Два века «Ижмаша»: истоки, лидеры, технологии, конструкции, династии, культура, быт. — Ижевск: ОАО «Ижев. машиностроит. з-д», 2007. — Т. 2: Завод заводов, 1917—2007. — 250 с.
- Козлова З. Р. Герои Прикамья. — Пермь: Пушка, 2006. — С. 67. — 479 с. — ISBN 5-98799-027-0.
- Сталинградская битва. Июль 1942-февраль 1943: энциклопедия / под ред. М. М. Загорулько. — 5-е изд., испр. и доп.. — Волгоград: Издатель, 2012. — С. 91. — 800 с.
- Залесский К. А. Великая Отечественная война. Большая биографическая энциклопедия. — М.: АСТ, 2013. — С. 19. — 158 с. — ISBN 978-5-17-078426-4.
- Новиков В. Н. В те далёкие годы // Накануне и в дни испытаний / Литературная запись Ж. В. Таратуты. — М: Политиздат, 1988. — С. 3—59. — 398 с. — 200 000 экз. — ISBN 5—250—00232—3.
- Звягинцев В. Е. Трибунал для академиков. — М: Терра-Кн. клуб, 2009. — С. 232. — 462 с. — (Двуликая Клио: версии и факты). — ISBN 978-5-275-02126-4.
- Жакевіч Э. Э. Быхоўскі Абрам Ісаевіч // Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі у 2 кн / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]. — Минск: Паліграфафармленне, 1997. — Т. 1. — С. 512.
- Пригожий М. Н. (сост.). Быховский Абрам Исаевич // Слава и гордость земли Витебской: биографический справочник / редактор Кузьмич М. П. — Витебск: Витебская областная типография, 2009. — 351 с. — 1100 экз. — ISBN 978-985-6849-83-4.
- Фёдар Кулакоў І слава іх высокая… Першы, ды малавядомы // Дняпроўская праўда (Дуброўна) : газета. — 2009. — 19 сентября. — С. 6.
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Дуброўне
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»