Першы пераходны перыяд (Егіпет)
Выгляд
Першы пераходны перыяд | |
---|---|
Дата пачатку | 2181 да н.э.[1] |
Дата заканчэння | 2055 да н.э. |
![]() | |
![]() |
Першы пераходны перыяд, ці Першая пераходная эпоха — смутны час ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 23—21 стст. да н.э., час праўлення VII—XI дынастый.
Пасля смерці фараона Пепі II, які па паданнях панаваў 94 гады, пачаўся доўгі перыяд палітычнай раздробленасці і барацьбы за трон. Ён характарызаваўся эканамічным і культурным заняпадам, сацыяльнымі хваляваннямі, якія часам набывалі форму народных паўстанняў супраць намархаў.
Вялікім уплывам у гэты час карысталіся правіцелі Геліопаля, якія падпарадкавалі цэнтральны Егіпет і дэльту Ніла, а таксама правіцелі Фіваў у Верхнім Егіпце. У выніку войнаў перамог фіванскі правіцель Ментухатэп І, які ў сярэдзіне 21 ст. да н.э. зноў аб'яднаў краіну пад сваёй уладай.
Зноскі
- ↑ https://www.ancient.eu/First_Intermediate_Period_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Егіпет Старажытны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 369—374.