Абідаскі спіс цароў (Сеці I)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абідаскі спіс)
Сеці I і яго сын Рамсес перад спісам цароў. Рэльеф у пахавальным храме Сеці I ў Абідасе

Абідаскі спіс цароў (Сеці I) — пералік егіпецкіх цароў у пахавальным храме Сеці I ў Абідасе. У спісе называюцца 75 фараонаў, якія правілі да Сеці I. Спіс даволі выбарачны. Так, напрыклад, адсутнічаюць многія правіцелі Першага пераходнага перыяду і ўсе правіцелі Другога пераходнага перыяду.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Абідаскі спіс цароў разам з чатырма іншымі царскімі спісамі (Палермскі камень, Карнакскі, Сакарскі і Турынскі спісы) з'яўляецца важнай крыніцай для высвятлення паслядоўнасці праўлення егіпецкіх фараонаў.

У храме, пабудаваным Сеці I у Абідасе, у доўгам праходзе царскай галерэі ў паўднёвым крыле знаходзіцца сцяна з рэльефам, на яком пералічваюцца ў картушах імёны егіпецкіх фараонаў. У левым баку гэтага "спіса цароў" адлюстрован фараон Сеці I са сваім малым сынам Рамсесам (пазнейшым фараонам Рамсесам II), якога ён паказаў перад радамі царскіх продкаў у якасці свайго пераемніка.

Агульны выгляд спіса цароў у пахавальным храме Сеці I
Агульны выгляд спіса цароў у пахавальным храме Сеці I


У картушах упісаны 76 вядомых у часы Сеці I егіпецкіх правіцеляў ад Менеса да самога Сеці за выключэннем Першага і Другога пераходных перыядаў, а таксама пяці фараонаў XVIII дынастыі, якія былі выключаны па палітычных ці рэлігійных прычынах (пракляцце памяці):

  • Хатшэпсут (Маат-ка-Ра), якая пачынала правіць як рэгент свайго пасынка Тутмаса III, а пасля абвясціла сябе фараонам. Пазней яе праўленне лічылі незаконным, а яе імя на помніках выкасоўвалі,
  • Аменхатэп IV (Эхнатон), (Нефер-хеперу-Ра), які замяніў усіх егіпецкіх багоў адным сонечным богам Атонам.

Акрамя Эхнатона ў спіс таксама не былі ўключаны яго непасрэдныя пераемнікі, якія мелі дачыненне да пакланення Атону:

Змест спіса[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы ў храме размешчаны двума гарызантальнымі радамі. Запіс гістарычнай паслядоўнасці праўлення фараонаў пачынаецца злева ў верхнім радзе.

Зарысоўка Абідаскага спіса цароў у пахавальным храме Сеці I

Кожны картуш змяшчае адно з пяці імён, якія ўваходзілі ў склад вялікага царскага тытула кожнага фараона, і якія фараон прымаў пры ўзыходжанні на трон (троннае імя) або насіў ад нараджэння (асабістае імя). Праўда, цары ранніх дынастый яшчэ не насілі ўсіх пяці імён. Пакуль на сённяшні дзень частку асабістых імён не магчыма надзейна перакласці. Тронныя ж імёны, якія надаваліся пры ўзыходжанні на прастол, наадварот, даволі часта можна перакласці, бо яны, як правіла, змяшчаюць выказванні пра сонечнага бога Ра і маюць выгляд кароткіх сказаў.

Заўвага: у табліцах у першым слупку прыведзены імёны з картушаў (а дакладней, іх умоўная транскрыпцыя), у другом слупку — іншыя ўжывальныя імёны, у том ліку грэчаскія варыянты, у трэцім — умоўны пераклад або значэнне імён.

I дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 1-га па 8-ы
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
1 Мені Менес, Хор Аха
2 Цеці Цеці I, Атоціс
3 Іцеці[1] Джэр, Хор Джэр
4 Іта Уаджы, Джэт
5 Сепаці Дэн, Удзіму[2]
6 Мерыбіап Аджыб, Анеджыб
7 Семсу Семерхет
8 Кебех(у) Каа

II дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 9 па 14
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
9 Беджау Хатэпсехемуі
10 Какау Небра, Ранеб[2]
11 Банечэр Нінечэр
12 Уаджнес Унег
13 Сенедзі Сенед
14 Джаджаі Хасехемуі

К канцу 2-й дынастыі Верхнім і Ніжнім Егіптам адначасова правілі розныя фараоны, якія змагаліся адзін з адным за ўладу над усім Егіптам. Гэтыя цары не былі ўключаны ў Абідаскі спіс. Гл. спіс фараонаў.

III дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 15 па 19
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
15 Небка Санахт
16 Джосер-Са Джосер, Хор Нечэрыхет
17 Цеці Сехемхет, Джосерцеці, Джосерці
18 Седжэс Хаба, Худжэфа II
19 Неферкара Небкара, Месахрыс

IV дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 20 па 25
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
20 Снеферу Снофру, Сорыс
21 Хуфу Хеопс
22 Джэдэфра Раджэдэф
23 Хафра Хефрэн
24 Менкаўра Мікерын
25 Шэпсескаф Шэпесхет

V дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 26 па 33
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
26 Усеркаф
27 Сахура Небхау
28 Какаі Неферыркара
29 Неферефра Ранеферэф
30 Ніусерра Іні
31 Менкаухор Ікаухор, Менхерес
32 Джэдкара Ісесі, Танхерэс
33 Уніс Унас, Оннас

(Пасля № 28 адсутнічае Шэпескара.)

VI дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 34 па 39
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
34 Цеці Цеці II, Схатэптаўі
35 Усеркара
36 Мерыра Пепі I, Меры-таўі
37 Мерэнра Мерэнра I, Немціемсаф, Менцесуфіс
38 Неферкара Пепі II, Піопі II
39 Мерэнра II Немціемсаф Немціемсаф II, Мерэнра

Першы пераходны перыяд часткова прапушчаны, пра 7-ю дынастыю наогул не ўпамінаецца.

З 39-га картуша пачынаецца другі рад Абідаскага спіса.

VIII дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 40 па 47
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
40 Нечэрыкара
41 Менкара
42 Неферкара Неферкара II
43 Неферкара Небі
44 Джэдкара Шэмаі
45 Неферкара Хенду
46 Меренхор
47 Неферкамін Снеферка
Царскія картушы з 48 па 56
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
48 Нікара Нікара I
49 Неферкара Церэру Неферкара V
50 Неферкахор
51 Неферкара Пепі сенеб Неферка-шэры
52 Неферкамін Ану (Снеферка Ану)
53 Какаўра Какаўра Ібі
54 Неферкаўра
55 Неферкаўхор Неферкаўхор Хуўхапі
56 Неферыркара Неферыркара II

XI, XII дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 57 па 61
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
57 Небхепетра Ментухатэп II
58 Санхкара Ментухатэп III
59 Схатэпібра Аменемхет I, Аменемхат I, Аменемес
60 Хеперкара Сенусерт I, Сезастрыс I, Сесанхосіс
61 Небукаўра Аменемхет II
Царскія картушы з 62 па 65
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
62 Хахеперра Сенусерт II, Сезастрыс II
63 Хакаўра Сенусерт III, Сезастрыс III
64 Німаатра Аменемхет III
65 Маахерура Аменемхет IV

XVIII дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы з 66 па 74
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
66 Небпехціра Яхмас I
67 Джэсеркара Аменхатэп I, Аменофіс I
68 Аахеперкара Тутмас I, Джэхуцімес
69 Аахеперэнра Тутмас II, Джэхуцімес
70 Менхеперра Тутмас III, Джэхуцімес
71 Аахеперура Аменхатэп II, Аменофіс II
72 Мехеперура Тутмас IV, Джэхуцімес
73 Небмаатра Аменхатэп III, Аменофіс III
74 Джэсерхеперура-Сетэпенра Харэмхеб

XIX дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія картушы 75 і 76
імя іншыя ўжывальныя імёны тлумачэнне імені
75 Менпехціра Рамсес I
76 Менмаатра Сеці I

Заканчэнне спіса[правіць | правіць зыходнік]

Спіс цароў завяршаецца ўнізе трэцім радам. Гэты рад уяўляе сабой нешта падобнае да фрыза, састаўленага з картушаў Сеці I з яго асабістым ("Са Ра" = Сын Ра) і тронным ("Нісут" = цар) імёнамі, якія чаргуюцца адно з адным.

Фрыз пад спісам цароў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Thomas Schneider: Lexikon der Pharaonen. Artemis, Zürch, 1994.
  2. а б Rainer Stadelmann: Die ägyptischen Pyramiden. 3. Aufl. Wiss. Buchgesellschaft, Mainz. 1997. ISBN 3-8053-1142-7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolfgang Helck: Untersuchungen zu Manetho und den ägyptischen Königslisten (= Untersuchungen zur Geschichte und Altertumskunde Aegyptens 18). Akademie-Verlag, Berlin 1956.
  • Thomas Schneider: Lexikon der Pharaonen. Artemis & Winkler, Zürch 1994, ISBN 3-7608-1102-7.
  • Jürgen von Beckerath: Handbuch der ägyptischen Königsnamen. 2. verbesserte und erweiterte Auflage der Erstausgabe 1984. von Zabern, Mainz 1999, ISBN 3-8053-2591-6, (Münchner ägyptologische Studien (MÄS) 49).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]