Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1919(1919-06-10)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 студзеня 2002(2002-01-04) (82 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст
Жанр: дзіцячая літаратура[d], лірыка і гумар
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі (нар. 10 чэрвеня 1919 г., вёска Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 4 студзеня 2002 г., г. Мінск) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945—1949 гг. — загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. — выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1984 гг. — выдавецтва «Юнацтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).

Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.