Агаленне «Студзянец»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геалагічны помнік прыроды
Агаленне «Студзянец»
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 2007

Студзяне́ц[1] — агаленне, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 2007 года[2]) у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Агаленне знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 1,7 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Занарач, ва ўрочышчы Студзянец[1]. Прымеркавана да ўступа азёрнай тэрасы возера. У складзе агалення маюцца слаі торфу ў тоўшчы пяскоў да 6 м у выглядзе лінз і невялікіх слаёў, якія адносяцца да паазерскіх азёрных утварэнняў (алярод і позні дрыяс)[1]. У тарфяных адкладах вылучана аляродская флора ляснога тыпу (хвоя, елка, ляшчына, вярба і інш.).

Агаленне з’яўляецца першым датаваным агаленнем дрыясу і аляроду на тэрыторыі СССР[1]. Узрост хвоі вызначаны каля 10 810 гадоў[1]. Побач са Студзёнкаўскім агаленнем знойдзены прылады працы чалавека эпохі верхняга палеаліту і ранняга мезаліту: крамянёвыя пласціны, скрэблы і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]