Баяры (Мядзельскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Баяры)
Аграгарадок
Баяры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
137
Насельніцтва
39 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222380
Аўтамабільны код
5
Баяры на карце Беларусі ±
Баяры (Мядзельскі сельсавет) (Беларусь)
Баяры (Мядзельскі сельсавет)
Баяры (Мядзельскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Баяры (Мядзельскі сельсавет)

Бая́ры — аграгарадок у Мядзельскім сельсавеце Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 г. вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 11 двароў, 105 жыхароў. У 1904 г. вёска (241 жыхар) і 2 засценка Баяры і Верачаты (39 і 6 жыхароў), валоданні Асановіча і Махніста. У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 55 двароў, 255 жыхароў. У 1936 дзейнічала ячэйка КПЗБ (5 чалавек, сакратар Д. Ф. Багавец). З 12.10.1940 г. да 16.07.1954 г. — цэнтр Баярскага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Мядзельскім сельсавеце (з 17.11.1959 г. гарпассавет), з 20.01.1960 Мінскай вобласці.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе з нямецкімі захопнікамі загінулі 76 жыхароў вёсак калгаса «Ленінскі шлях» (18 вёсак). На ўшанаванне іх памяці ў 1972 г. ля Дома культуры ўстаноўлена стэла. У 1948 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Варашылава, у 1949 г. пабудаваны дом-чытальня, у 1952 г. — радыёвузел на 100 радыёкропак. З 11.02.1960 г. вёска — цэнтр калгаса «Ленінскі шлях» (да 20.11.1961 г. калгас «Сталінскі шлях»).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 137 двароў, 339 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, крама, лазня, 2 жывёлагадоўчыя фермы, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчага інвентара, зернесушылка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]