Гатавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гатавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
161
Насельніцтва
397 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Гатавічы на карце Беларусі ±
Гатавічы (Беларусь)
Гатавічы
Гатавічы (Мінская вобласць)
Гатавічы

Га́тавічы[1] (трансліт.: Hatavičy, руск.: Гатовичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1846 г. вёска адносілася да фальварка Вузла аднайменнага маёнтка Віленскай губерні, уваходзіла ў валоданне Канстанціна Ігнатавіча Тызенгаўза, налічвала 15 двароў, 113 жыхароў. У 1868 г. вёска ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета: 15 двароў, 70 жыхароў. З 1894 г. тут працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 12 хлопчыкаў. У 1904 г. налічвала 297 жыхароў. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне памешчыкаў Пшаздзецкіх - 11 жыхароў.

У 1907 г. у вёсцы мелася 290 жыхароў. У 1921 г. вёска адносілася да Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 55 двароў, 317 жыхароў. З 12.10.1940 г. і з 25.01.1996 г. - ў Мядзельскім сельсавеце (з 17.11.1959 г. гарпассавет) Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. налічвала 68 двароў, 311 жыхароў. Падчас Другой Сусветнай вайны, менавіта ў ліпені 1943 г. ў вёсцы нямецкімі акупантамі было спалена 17 сельскіх гаспадарак. У 1948 г. вяскоўцы стварылі калгас «Сталінскі шлях». З 11.02.1960 г. вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Баяры, да 20.11.1961 г. калгас «Сталінскі шлях»).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 161 двор, 397 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Крама, на беразе возера Нарач — санаторый-прафілакторый «Сосны» (пабудаваны ў 1976 г.), дзе ёсць дзіцячы сад, аддзяленне сувязі. У возеры ля вёскі знаходзяцца так званыя Гатаўскія ямы (глыбіня 24,8 м).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]