Перайсці да зместу

Ражкі (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ражкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
15 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовы індэкс
222381
Аўтамабільны код
5
Ражкі на карце Беларусі ±
Ражкі (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Ражкі (Мядзельскі раён)
Ражкі (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Ражкі (Мядзельскі раён)

Ражкі́[1] (трансліт.: Ražki, руск.: Рожки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

У 1844 годзе — вёска Ражкі, ці Гвазды, у складзе фальварка Мураўшчызна маёнтка Стары Мядзел Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне Дварджэцкіх. У 1868 годзе існавалі две аднайменныя вёскі Ражкі Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

У 1904 годзе існавалі дзве вёскі, побач з якімі знаходзіліся два аднайменныя фальваркі, уладанні Пяцельчыцы (10 жыхароў) і Пілецкіх (8 жыхароў), таксама вартоўня Ражкі, што з’яўлялася ўладаннем Козел-Паклеўскай (8 жыхароў), і засценак Ражкі ці Карэйвіца, які быў уладаннем Шырокіх (12 жыхароў).

У 1921—1940 гадах вёска і засценак былі ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павета (з 1925 года — Пастаўскага павета) Віленскага ваяводства.

12 кастрычніка 1940 года вёска ўвайшла ў склад Лацвянскага сельсавета Пастаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года — Мядзельскага раёна) Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай вобласці).

У верасні 1943 года ў час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія захопнікі спалілі вёску (44 двары). Пасля вайны вёска была адбудавана.

У 1946 годзе пабудавана пачатковая школа, у 1949 годзе створаны калгас «Верны шлях», куды ўваходзіла 21 гаспадарка. З 1954 года вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (да 22 кастрычніка 1957 года — калгас імя Булганіна) з цэнрам у вёсцы Лотва.

20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсавета[2].

  • XIX стагоддзе: 1844 год — 9 двароў, 78 жыхароў; 1868 год — 7 двароў, 69 жыхароў у вёсцы Ражкі 1-я, 4 двары, 27 жыхароў у вёсцы Ражкі 2-я.
  • XX стагоддзе: 1904 год — 85 жыхароў у вёсцы Ражкі 1-я, 149 жыхароў у вёсцы Ражкі 2-я; 1908 год — 19 двароў, 122 жыхароў у вёсцы Ражкі 1-я, 14 двароў, 91 жыхар у вёсцы Ражкі 2-я; 1921 год — 31 двор, 161 жыхар у вёсцы і засценку; 1931 год — 32 двароў, 165 жыхароў у вёсцы; 1 двор, 8 жыхароў у фальварку[3]; 1940 год — 44 двары, 136 жыхароў; 1960 год — 78 жыхароў; 1997 год — 8 двароў, 15 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» (руск.)
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 39.