Гірыны
Вёска
Гірыны
|
Гі́рыны[1] (трансліт.: Hiryny, руск.: Гирины) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 42 жыхара. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак Мядзельскай воласці Вілейскага павета, валоданне памешчыка Алановіча, 9 жыхароў. У 1907 г. у вёсцы 7 двароў, 50 жыхароў. У 1921 г. засценак Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 9 двароў, 46 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Баярскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. і з 25.01.1996 г. ў Мядзельскім сельсавеце (з 17.11.1959 г. гарпассавет), з 20.01.1960 ў Мінскай вобласці.
У 1940 г. 14 двароў, 69 жыхароў. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1949 г. сяляне вёсак Гірыны, Мінчакі, Волачка і Сабалеўшчына арганізавалі калгас імя Пушкіна. З 1960 года вёска ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Баяры, да 20.11.1961 г. калгас «Сталінскі шлях»).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 9 двароў, 17 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх