Перайсці да зместу

Азаркі Старыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Азаркі Старыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
16
Насельніцтва
26 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222380
Аўтамабільны код
5
Азаркі Старыя на карце Беларусі ±
Азаркі Старыя (Беларусь)
Азаркі Старыя
Азаркі Старыя (Мінская вобласць)
Азаркі Старыя

Аза́ркі Стары́я[1] (трансліт.: Azarki Staryja, руск.: Азарки Старые) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Каля вёскі знаходзіцца Азаркаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу (разведаныя запасы 467 тыс. м³). Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення.

У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 6 сем'яў. У 1868 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 7 двароў, 68 жыхароў. У 1900 г. адкрыта школа граматы. У 1904 г. налічвала 109 жыхароў, у 1907 г. — 19 двароў, 111 жыхароў.

У 1921 г. у Мядзельскай гміне Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 22 двары, 108 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Лук'янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. і з 25.01.1995 г. ў Мядзельскім сельсавеце (з 07.11.1959 г. гарпассавет) таго ж раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці.

У 1940 г. 25 двароў, 109 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1943 г. гітлераўцы спалілі ў вёсцы 11 двароў. У 1948 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг», з 1954 г. вёска ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Лук'янавічы).

  • 16 двароў, 26 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)