З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агурочнік[1], бурачнік (Borago) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Агурочнік лекавы (Borago officinalis). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіце ў чэрвені — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццях-завітках. Плод — чатырохарэшак.
Адрозніваецца 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі расце агурочнік лекавы, або агурочная трава, — адналетнік.
Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкаратыўная расліна, вырошчваюць як гародніну (маладое лісце прыдатнае на салату).
Зноскі