Адам Аляксандравіч Васкалей
| Адам Аляксандравіч Васкалей | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 студзеня 1949 (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Член у | |
Адам Аляксандравіч Васкалей (нар. 6 студзеня 1949, в. Канюхі, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пінскае ГПТВ-88 будаўнікоў, у 1974 годзе — архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1974—1979 гадах галоўны архітэктар Лунінецкага раёна і г. Лунінца; у 1979—1991 гадах галоўны архітэктар Пінска[1]. У 1991—1995 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў. У 1995—1997 гадах намеснік дырэктары ВА «Гідрасельмаш». З 1997 па 2014[2][3][4] дырэктар Пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарсавета.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1985 года па 2018[5].
Крымінальная справа
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2015 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў Адама Васкалея вінаватым у распусных дзеяннях у дачыненні да непаўналетніх і прысудзіў яму да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Аднак пракуратура палічыла прысуд занадта мяккім і падала касацыйны пратэст. Ужо 5 мая судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адмяніла прысуд і накіравала справу на паўторны разгляд. 12 чэрвеня суд прызнаў Васкалея вінаватым у тым ліку і ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару, прысудзіўшы яму да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пакрыць агулам 270 млн рублёў маральнай шкоды пацярпелым[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнік і сааўтар распрацоўкі генпланаў і праектаў дэталёвай планіроўкі Лунінца і Пінска; аўтар асобных праектаў добраўпарадкавання і азелянення Пінска; кіраўнік і сааўтар праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Пінска. Аўтар уязнога знака ў Пінск, памятнага знака «У гонар першага бою партызанскага атрада В. З. Каржа», праектаў праваслаўнай царквы ў в. Сошна Пінскага раёна, Дамоў малітваў у Баранавічах і Пінску.
Зноскі
- ↑ Учитель-пенсионер совратил несовершеннолетнюю прямо в кабинете? (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.01.2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Подчиненные задержанного за педофилию: Он нормальный адекватный человек (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2014. Праверана 05.01.2019.
- ↑ а б Пинскому педофилу суд увеличил срок заключения с 4 до 10 лет, обвиняемый обжаловал приговор (руск.). Варяг. Праверана 05.01.2019.
- ↑ Расследование дела о директоре школы, обвиняемом в педофилии: «Он убеждал учениц, что в происходящем ничего страшного нет» (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.01.2019.(недаступная спасылка)
- ↑ ИСКЛЮЧЕНЫ ИЗ ОО "БСА" НА ОСНОВАНИИ РЕШЕНИЯ СОВЕТА (руск.). Белорусский Союз Архитекторов. Праверана 05.01.2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Восколей Адам Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары Лунінца
- Галоўныя архітэктары Пінска
- Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў