Адам Трыпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Трыпус
Род дзейнасці настаўнік, афіцэр
Дата нараджэння 1895(1895)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1965(1965-09-16)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Трыпус (1895(?), Вялікая Бераставіца — 16 верасня 1965, Брэст) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вядомы таксама пад прозвішчамі і псеўданімамі Трыпуза, Трыпус-Траянаў, Каласкоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гродзеншчыне. У часы змагання за незалежнасць у 1920-я гады з'яўляўся павятовым камендантам Гродзенскага павета і сябрам Гродзенскага акруговага штаба антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР Вацлава Ластоўскага.

У 192021 гг. — настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі.

Быў сярод заснавальнікаў Гродзенскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. З 1921 г. працаваў настаўнікам Гродзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Гродна.

Вылучаўся ад Блоку нацыянальных меншасцей, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сойм па акрузе ў Беластоку.

У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па «справе 45-ці» (супраць беларускіх актывістаў).

З другой паловы 1920-х гг. жыў у Брэсце, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасля вайны працаваў у Брэсцкім раённым аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце.

Магіла на Трышынскіх могілках

Трагічна загінуў у Брэсце ў 1965 годзе. Быў знойдзены на вуліцы ў выніку збіцця невядомымі пры нявысветленых абставінах. Памёр ва ўзросце 70 гадоў. У пасведчанні аб смерці прычынай смерці быў пазначаны «гіпертанічны крыз». Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 быў урачыста ўсталяваны і асвечаны помнік Адаму Трыпусу на Трышынскіх могілках у Брэсце. Усталяванне помніка было прымеркавана да 90-годдзя БНР. Пры адкрыцці помніка прысутнічалі людзі, якія асабіста ведалі Адама Трыпуса (спадар Георгій Грынкевіч), і людзі, якія ведалі сям'ю Адама Трыпуса, яго дачку Ірыну Трыпус. Яна жыла ў Брэсце і была выкладчыцай польскай, нямецкай і англійскай моў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]