Перайсці да зместу

Ратайчыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ратайчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
  • 260 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовыя індэксы
225068
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240855066
Ратайчыцы (Беларусь)
Ратайчыцы
Ратайчыцы


Ратайчыцы (Брэсцкая вобласць)
Ратайчыцы
Ратайчыцы


Ратайчыцы (Камянецкі раён)
Ратайчыцы
Ратайчыцы


Мапа

Рата́йчыцы[1] (трансліт.: Ratajčycy, руск.: Ратайчицы) — вёска ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцкага сельсавета.

Фіксаваліся віленскія прозвішчы Ратай, Ратаеўскі.[2][3] З Воўпы было Ратайскі[4].

Знаходзяцца пры ўпадзенні ракі П’яўкі ў раку Тачыю, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Каменец[5], за 30 км ад Брэста[5], за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы[5].

Ад вёскі паходзіць назва Ратайчыцкай світы, мясцовага стратыграфічнага падраздзялення верхняга пратэразою Беларусі, якое ўтварае большую сярэднюю частку валынскай серыі венду, уключае вулканічныя і вулканагенныя асадкавыя пароды.

Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне вёскі Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Берасцейскага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. рублёў.

  • 2001 год — 368 жыхароў, 144 двары[5].

У вёсцы знаходзіцца аднайменны гадавальнік дэкаратыўных раслін[6].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-х гадах у вёсцы працаваў настаўнікам Адам Трыпус.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. https://www.epaveldas.lt/preview?id=1667%2F1%2F21
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-Q9XC-B?i=884&cat=1506978&lang=pl
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JQSR-X?i=743&cat=2323279
  5. 1 2 3 4 БелЭн 2001.
  6. Питомник декоративных растений «Ратайчицы» Архівавана 30 верасня 2018. (руск.)
  7. Ратайчыцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)