Расліны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Класіфікацыя: пераехала |
арфаграфія, пунктуацыя, стылявыя змены |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
| ncbi = |
| ncbi = |
||
}} |
}} |
||
'''Раслі́ны''' (''Plantae'') — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў - здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз - працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага |
'''Раслі́ны''' (''Plantae'') — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў - здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз - працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам, расліны - галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. |
||
Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае [[батаніка]]. |
Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае [[батаніка]]. |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў. |
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў. |
||
Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін |
Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды. |
||
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце - будове жаночых |
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце - будове жаночых палавых органаў - падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група - песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам - пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік. |
||
== Класіфікацыя == |
== Класіфікацыя == |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
== Расліны і чалавек == |
== Расліны і чалавек == |
||
Існаванне чалавека без раслін |
Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека - гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат іншага. Сучаснае грамадства цяжка ўявіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграду — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць важнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя - крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў. |
||
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы |
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды. |
||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
Версія ад 21:03, 18 студзеня 2012
Расліны | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Файл:Diversity of plants image version 3.png | ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
Надцарства: | Эўкарыёты | |||||
Царства: | Расліны | |||||
Навуковая назва | ||||||
Plantae | ||||||
|
Раслі́ны (Plantae) — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў - здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз - працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам, расліны - галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае батаніка.
Вышэйшыя і ніжэйшыя
Усе расліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расліны.
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў.
Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды.
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце - будове жаночых палавых органаў - падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група - песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам - пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.
Класіфікацыя
- Аддзел Мохападобныя (Bryophyta)
- Клас Пячоначнікі (Hepaticae)
- Клас Антацэротавыя (Anthocerotae)
- Клас Лістасцябловыя імхі (Musci) — у тым ліку Цэфалозія стужкавая
- Аддзел Псілотавыя (Psilotophyta)
- Аддзел Дзеразападобныя (Lycophyta)
- Аддзел Хвошчападобныя (Sphenophyta) — у тым ліку Хвошч палявы
- Аддзел Папарацепадобныя (Pterophyta) — у тым ліку Граздоўнік многараздзельны
- Аддзел Сагаўнікавыя (Cycadophyta)
- Аддзел Гінкгавыя (Ginkgophyta)
- Аддзел Хвойныя (Coniferophyta) — у тым ліку Секвоядэндран, Тсуга канадская, Туя, Ціс
- Аддзел Гнетавыя (Gnetophyta)
- Аддзел Кветкавыя (Magnoliophyta)
- Клас Двухдольныя (Magnoliopsida)
- Клас Аднадольныя (Liliopsida)
Расліны і чалавек
Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека - гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат іншага. Сучаснае грамадства цяжка ўявіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграду — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць важнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя - крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў.
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды.