Тэмпература кіпення: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Тэмпэратура кіпеньня |
др робат дадаў: ka:დუღილის ტემპერატურა |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
[[ja:沸点]] |
[[ja:沸点]] |
||
[[jbo:febvi]] |
[[jbo:febvi]] |
||
[[ka:დუღილის ტემპერატურა]] |
|||
[[ko:끓는점]] |
[[ko:끓는점]] |
||
[[la:Punctum ebullitionis]] |
[[la:Punctum ebullitionis]] |
Версія ад 14:40, 12 мая 2012
Тэмпература кіпення, кропка кіпення — тэмпература, пры якой адбываецца кіпенне вадкасці, якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпература кіпення адпавядае тэмпературы насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасці, бо сама вадкасць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпературы кіпення.
Згодна з раўнаннем Клапейрона-Клаўзіуса з ростам ціску тэмпература кіпення павялічваецца. Лімітавай тэмпературай кіпення з'яўляецца крытычная тэмпература рэчыва.
Сталасць тэмпературы кіпення
Тэмпература кіпення пры атмасферным ціску прыводзіцца звычайна як адна з асноўных фізіка-хімічных характарыстык хімічна чыстага рэчыва.
Аднак дадзеныя аб тэмпературы кіпення звышчыстых рэчываў, у прыватнасці - такіх арганічных вадкасцяў, як эфір і бензол, могуць мець істотныя адрозненні ад звычайных таблічных дадзеных. Гэта звязана з утварэннем асацыятаў, якія могуць назапашвацца ў вадкасці пра адсутнасці вады, як медыятара ўстанаўлення раўнаважкага стану. Так, звышчысты бензол можа быць падвергнуты фракцыйнай перагонцы ў дыяпазоне 80-118 ° C.