Статыстыка Фермі — Дзірака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статыстычная фізіка
Тэрмадынаміка
Малекулярна-кінетычная тэорыя
Гл. таксама «Фізічны партал»

Статы́стыка Фе́рмі—Дзіра́ка — фізічная статыстыка, якая апісвае ўласцівасці сістэм тоесных часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў); адна з квантавых статыстык.

Прапанавана Э.Фермі (1926), у тым жа годзе П.Дзірак высветліў яе квантавамеханічны сэнс.

Аснова статыстыкі — размеркаванне Фермі—Дзірака. Квантавы стан сістэмы характарызуецца хвалевай функцыяй, антысіметрычнай адносна перастановак каардынат і імпульсаў кожнай пары тоесных часціц.

Паводле статыстыкі Фермі—Дзірака ў кожным квантавым стане не можа быць больш за адну часціцу (гл. прынцып Паўлі). Са статыстыкі Фермі—Дзірака вынікае магчымасць існавання квантавага выраджэння фермі-газу (гл. выраджаны газ), аднак у адрозненне ад бозе-газу гэтая з'ява не звязана з фазавым пераходам. На падставе статыстыкі Фермі—Дзірака тлумачацца фізічныя ўласцівасці металаў і паўправаднікоў, а таксама з'явы звышправоднасці і звышцякучасці (гл. эфект Купера).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]