Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др added Category:Павятовыя маршалкі мазырскія using HotCat |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве]] |
||
[[Катэгорыя:Пахаваны на Павазкоўскіх могілках]] |
[[Катэгорыя:Пахаваны на Павазкоўскіх могілках]] |
||
[[Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мазырскія]] |
|||
[[be-x-old:Баляслаў Аскерка]] |
[[be-x-old:Баляслаў Аскерка]] |
Версія ад 22:12, 8 чэрвеня 2012
Баляслаў Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Геранімавіч Кеневіч (1831—1911) | ||||||
Пераемнік | Геранім Геранімавіч Кеневіч (1831—1911) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1822 Вадовічы, Рэчыцкага павет, Мінская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
30 снежня 1896 Варшава |
||||||
Месца пахавання | Павазкоўскія могілкі | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка | ||||||
Маці | Францішка Янаўна Яленскай | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, Вадовічы Рэчыцкага павету — 30.12.1896, Варшава), мазырскі павятовы маршалак 1862–1863, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў ВКЛ, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні Рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).
Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Этляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвізскія душы.
У 1862 быў выбраны ў Мінску на дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862–1863). Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.
Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.