Паэма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: uk:Поема
Радок 41: Радок 41:
[[simple:Narrative poetry]]
[[simple:Narrative poetry]]
[[sk:Epická báseň]]
[[sk:Epická báseň]]
[[uk:Поема]]
[[yi:דיכטונג#פאעמע]]
[[yi:דיכטונג#פאעמע]]
[[zh:叙事诗]]
[[zh:叙事诗]]

Версія ад 08:03, 14 ліпеня 2012

Паэма (ад грэч. ποίημα — твор) — лірычны, эпічны, лірыка-эпічны твор, пераважна верш аваны, на якім адлюстраваны значныя падзеі і яскравыя характары.

Назва «паэма» агульная, у літаратуразнаўстве часцей гаворыцца аб канкрэтнай жанравай разнавіднасці паэмы: лірыка-эпічнай, лірычнай, эпічнай, сатырычнай, гераічнай, дыдактычнай, бурлескнай, драматычнай і г.д. Узнікла паэма на аснове старажытных і сярэднявечных песен, паданняў, эпапей, што праслаўлялі гістарычныя падзеі.

Першапачатковая паэма мела эпічны характар ​​і нярэдка была цесна звязана з міфалагічнай творчасцю. Такія «Іліяда» Гамера, «Энеіда» Вергілія, «Песня пра Раланда», «Слова пра паход Ігараў». У антычныя часы і Сярэднявечча паэмай называлі ананімную або аўтарскую эпапею. Уласна з эпапеі паўстала сённяшняя паэма — і ў першую чаргу паэма эпічная.

Часам паэмай называюць вялікі празаічны раман, які, акрамя глыбокага сэнсу і шырокага ахопу жыццёвых падзей, адзначаецца пафасам і лірызмамМёртвыя душы» Мікалая Гогаля, «Паэма пра мора» Аляксандра Даўжэнка). Блізкімі да іх з'яўляюцца паэмы, напісаныя прозай, якія ўзніклі ў эпоху рамантызму (Алаізіюс Бертран) і дасягнулі свайго росквіту ў эпоху сімвалізму (Шарль Бадлер, Арцюр Рэмбо).

Як жанр, які развіваецца на мяжы эпасу, лірыкі і драмы, сінтэзуючы ў сабе іх характэрныя спосабы і прыёмы, паэма застаецца найбольш  прадуктыўнай і сёння.

Крыніца