Арцюр Рэмбо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арцюр Рэмбо
Arthur Rimbaud
Фатаграфія Э.Каржа
Фатаграфія Э.Каржа
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Жан Нікаля Арцюр Рэмбо
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1854(1854-10-20)[1][2][…]
Месца нараджэння Шарлевіль, Другая французская імперыя
Дата смерці 10 лістапада 1891(1891-11-10)[3][1][…] (37 гадоў)
Месца смерці Марсель, Трэцяя французская рэспубліка
Пахаванне
Грамадзянства Францыя
Бацька Frédéric Rimbaud[d]
Маці Vitalie Rimbaud[d][4][4]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэт
Гады творчасці 18691873
Кірунак Сімвалізм, Публіцызм
Мова твораў Французская, Латынь
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Нікала Арцюр Рэмбо (фр.: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; Шарлевіль, 20 кастрычніка, 1854 — Марсель, 10 лістапада, 1891) — французскі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзію сімвалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Шарлевілі ў Ардэнах — дэпартаменце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 гадоў пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыццё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Верленам, з якім меў інтымную блізкасць.

У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстанні Парыжскай камуны. У 1872 Поль Верлен кідае сям’ю і з’язджае з Рэмбо ў Лондан. Некаторы час, жывучы там, яны падарожнічаюць па Еўропе і расстаюцца ў Бруселі, пасля таго, як Верлен пад уздзеяннем абсэнту страляе ў Рэмбо з пісталета. Пасля расставання з Верленам Рэмбо вяртаецца дамоў.

Ён перастае пісаць і падарожнічае па свеце да 1880 года. Затым у Афрыцы (у Егіпце і Эфіопіі), а таксама ў Емене ён займаецца гандлем: прадае каву, скуру і зброю.

У лютым 1891 года Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў марсельскім шпіталі 10 лістапада 1891 года. Пахаваны ў Шарлевілі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У першых вершах Рэмбо адчуваецца ап’яненне жаданай свабодай («Адчуванне», «Мая багема»), ладзяцца смелыя эксперыменты з гукамі і паэтычнымі вобразамі («Афелія», «Шукальніцы вошай», «Галосныя»), пішуцца знішчальныя інвектывы ў адрас правінцыяльнага мяшчанства («На музыцы», «На кукішках»), віноўнікаў бессэнсоўнай вайны («Ліха», «Які спіць у лагчыне»), хрысціянскай набожнасці і пакорлівасці («Вячэрняя малітва», «Беднякі ў храме», «Першае прычасце»), ворагаў Парыжскай камуны («Парыжская оргія, або Парыж засяляецца зноў»). Адна з вяршынь яго паэзіі — верш «П’яны карабель» (1871) — усхваляваная споведзь у выглядзе малой прыгодніцкай адысеі, шэраг нечаканых вобразаў, убачаных на мяжы сну і явы. Стварыўшы своеасаблівую тэорыю паэтычнага яснабачання, Рэмбо імкнуўся да таямніц існага, зрабіць творчасць інструментам карэннага абнаўлення свету, вызваліць несвядомае ад абмежаванняў цвярозага розуму (кніга вершаў у прозе «Азарэнні», выд. 1886). Апошняя кніга «Сезон у пекле» (1873) — развітанне паэта з марамі пра звышзадачу змяніць свет.

На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча. Мн., 2018. («Паэты планеты»).
  • У кн.: Паэты Парыжскай камуны. Мн., 1971;
  • У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977;
  • У кн.: Кахаць — гэта значыць… Мн., 1986.

Зноскі

  1. а б Arthur Rimbaud // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Itaú Cultural Arthur Rimbaud // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arthur Rimbaud // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хадановіч А. Рэмбо // БелЭн у 18 т. Т. 14. Мн,, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Арцюр Рэмбо