Лесастэп: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, стылявыя змены
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: sk:Lesostep
Радок 41: Радок 41:
[[ro:Silvostepă]]
[[ro:Silvostepă]]
[[ru:Лесостепь]]
[[ru:Лесостепь]]
[[sk:Lesostep]]
[[uk:Лісостеп]]
[[uk:Лісостеп]]

Версія ад 14:19, 4 кастрычніка 2012

Дэвінскі лесастэп, Славакія

Лесастэ́п — пераходная прыродная зона Паўночнага паўшар’я паміж зонамі змяшаных лясоў і стэпу.

У Еўразіі лесастэп распасціраецца суцэльнай паласой з захаду на ўсход ад усходніх перадгор'яў Карпат да Алтая.

Акрамя таго, ўчасткі лесастэпу знаходзяцца ў межах Сярэднедунайскай раўніны, шэрагу міжгорных ўпадзін Паўднёвай Сібіры, ў Манголіі і на Далёкім Усходзе, а таксама займаюць частку раўніны Сунляа на паўночным усходзе Кітая.

У Паўночнай Амерыцы лесастэп распасціраецца з поўначы на поўдзень, праз Вялікія раўніны, да 38° пн. ш. У Паўднёвым паўшар'і лесастэп адсутнічае.

Раслінны свет

Лесастэп на карціне Івана Шышкіна «Жыта»

Для лесастэпу характэрна складанае чаргаванне на водападзелах масіваў ліставых лясоў (радзей хваёвых лясоў) з участкамі разнатраўных стэпаў.

У Еўропе і на еўрапейскай раўніне тыповымі з'яўляюцца светлыя шыракалістыя лясы з дубу (дубровы), бука, ліпы, каштана, ясеня і іншых. У Сібіры распаўсюджаныя астраўныя драбналістыя бярозава-асінавыя колкі. Да лесастэпу адносяцца таксама ў Паўночнай Амерыцы прэрыі, у Афрыцы і Аўстраліі — саванны.

Жывёльны свет

У лесастэпе няма асаблівых, уласных толькі яму відаў жывёл. Стэпавыя віды (суслік, сурок, драфа і іншыя) спалучаюцца і суіснуюць з тыпова ляснымі прадстаўнікамі (вавёрка, куніца, лось).

Спасылкі