Пелагічная зона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пелагіяль (таксама пелагічная зона ад грэч. Πέλαγος — «адкрытае мора») — зона мора або акіяна, якая не знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад дна. Асяроддзе пражывання пелагічных арганізмаў — планктону, нектону, плейстона. Гэтая зона займае 1,37 млрд км³ мора і глыбіні да 11 км. Пелагічная зона проціпастаўляецца дновай (які ўключае грунт мора) і прыдновым (які знаходзіцца непасрэдна над глебай) зонам у дна мора, а таксама літаральнай зоне каля ўзбярэжжа. Рыба, што жыве ў пелагічнай зоне, таксама называецца пелагічнай.

Пелагічная зона распасціраецца ад паверхні амаль да дна мора. Умовы даволі істотна змяняюцца з глыбінёй, у прыватнасці ціск узрастае, а колькасць святла памяншаецца. У залежнасці ад глыбіні пелагічная зона падзяляецца на некалькі меншых падслоі: эпілімныён, металімныён і гіпалімныён.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]