Фармамід: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Фармамі{{subst:націск}}д, метанамід''' — амід мурашынай кіслаты HCONH{{sub|2}}...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Фармамі́д, метанамід''' — амід [[Мурашыная кіслата|мурашынай кіслаты]] HCONH{{sub|2}}.
'''Фармамі́д, метанамід''' — амід [[Мурашыная кіслата|мурашынай кіслаты]] HCONH{{sub|2}}.
[[File:Formamid.svg|thumb|]]
[[File:Formamid.svg|thumb|]]
Бясколерная гіграскапічная [[вадкасць]]. Малекулярная маса 45,04 [[Атамная адзінка масы|а. а. м.]] [[Тэмпература плаўлення]][[]] 2,55 °С. [[Тэмпература кіпення]] 210,7 °С. [[Шчыльнасць]] 1133,4 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Добра раствараецца ў [[Вада|вадзе]], ніжэйшых спіртах, эфірах, [[ацэтон]]е, [[фенол]]е, [[хлараформ]]е. Не раствараецца ў вуглевадародах, [[нітрабензол]]е, некаторых хлорвуглевадародах. Добра растварае [[жэлацін]], [[казеін]], жывёльны клей. Не растварае [[вуглевадароды]], [[тлушчы]] і [[алеі]].
Бясколерная гіграскапічная [[вадкасць]]. Малекулярная маса 45,04 [[Атамная адзінка масы|а. а. м.]] [[Тэмпература плаўлення]] 2,55 °С. [[Тэмпература кіпення]] 210,7 °С. [[Шчыльнасць]] 1133,4 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Добра раствараецца ў [[Вада|вадзе]], ніжэйшых спіртах, эфірах, [[ацэтон]]е, [[фенол]]е, [[хлараформ]]е. Не раствараецца ў вуглевадародах, [[нітрабензол]]е, некаторых хлорвуглевадародах. Добра растварае [[жэлацін]], [[казеін]], жывёльны клей. Не растварае [[вуглевадароды]], [[тлушчы]] і [[алеі]].


== Атрыманне ==
== Атрыманне ==

Версія ад 19:50, 16 верасня 2014

Фармамі́д, метанамід — амід мурашынай кіслаты HCONH2.

Бясколерная гіграскапічная вадкасць. Малекулярная маса 45,04 а. а. м. Тэмпература плаўлення 2,55 °С. Тэмпература кіпення 210,7 °С. Шчыльнасць 1133,4 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Добра раствараецца ў вадзе, ніжэйшых спіртах, эфірах, ацэтоне, феноле, хлараформе. Не раствараецца ў вуглевадародах, нітрабензоле, некаторых хлорвуглевадародах. Добра растварае жэлацін, казеін, жывёльны клей. Не растварае вуглевадароды, тлушчы і алеі.

Атрыманне

Фармамід у прамысловасці атрымліваюць сінтэзам з аміяку і аксіду вугляроду ў метанольным растворы метылату натрыю пры тэмпературы 80—100 °С і ціску 10—30 МПа. Таксама выкарыстоўваецца двухстадыйны цыкл, у выніку якога атрымліваюць больш чысты фармамід.

Выкарыстанне

Фармаміды выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці мурашынай кіслаты, змягчальніка паперы, растваральніка, у складзе бальзаміруючых мазей. Таксама з'яўляецца сыравінай у вытворчасці гетэрацыклічных злучэнняў (амідазолу, пірымідзіну, трыазіну і інш.) і алкалоідаў.

Шкоднае ўздзеянне

Тасічнае рэчыва. Здольны ўсмоктвацца праз непашкоджаную скуру. Здольны назапашвацца ў арганізме. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэмы, печань.

У выніку дэгідратацыі фосфарным ангідрыдам утвараецца сінільная кіслата[1].

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

[[Катэгорыя:Азотазмяшчальныя арганічныя злучэнні ]