Драч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 51: Радок 51:


* {{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Драч}}
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Драч}}

{{Стаб|Біялогія}}


[[Катэгорыя:Пастушковыя]]
[[Катэгорыя:Пастушковыя]]

Версія ад 00:17, 12 лістапада 2014

Драч

Гук Спевы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crex crex (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Rallus crex
Арэал
выява

     Круглы год

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176277
NCBI  185586
EOL  1049298
FW  369010

Драч, Дзярка́ч ці Дзярга́ч (Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.

Апісанне

Даўжыня цела 24—30 см, размах крылаў 41—53 см, маса 100—200 г. Афарбоўка светла-рыжая з цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Крылы, асаблiва ў палёце, іржавыя i кароткiя, дзюба светлая.

Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай.

Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва).

Пашырэнне

Пашыраны па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеннем пустазелля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор'і. Увосені вельмі тлусты.

Гняздо ладзіць на зямлi (у месцы, у якім не выходзяць грунтавыя воды), пад купiнай травы, прыкрытае зверху заламанымі сцёбламі, радзей унутры куста. Яно чашападобнае з сухой травы або асакi з прымессю моху ў аснове i знешняй частцы.

Яйкi (звычайна 8-12), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або авальныя з крыху завостранымі канцамі (вельмi рэдка з аднолькавымi канцамi). Белыя з ружаватым, жаўтаватым альбо жоўта-зеленаватым або папяліста-блакітным адценнем. Плямы падвойныя: глыбокiя папяліста-фiялетавыя, шэрыя або ружовыя, паверхневыя — iржава-карычневыя.

Значэнне для чалавека

Аб'ект палявання. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.

Крыніцы

Шаблон:Link FA