Свянцянскі павет (Расійская імперыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31: Радок 31:


{{зноскі}}
{{зноскі}}

{{Віленская губерня}}

[[Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні]]
[[Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні]]
[[Катэгорыя:Свянцянскі павет]]
[[Катэгорыя:Свянцянскі павет]]

Версія ад 17:12, 5 студзеня 2015

Свянцянскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віленская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Швянчоніс | Свянцяны
Дата ўтварэння 1795
Насельніцтва 172,2 тыс. (1 897)
Плошча 5,2 тыс. км²
Свянцянскі павет на карце

Свянцянскі павет (да 1842 — Завілейскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 17951920 гадах. Цэнтр — горад Свянцяны.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце была 21 воласць: Аляксандраўская (цэнтр — в. Жукойні), Вішнеўская, Войстамская, Гадуцішская, Даўгелішская (цэнтр — с. Новыя Даўгелішкі), Дубатоўская, Заблоцішская, Занарацкая (цэнтр — в. Блізнікі), Кямелішская, Кабыльніцкая, Камайская, Кукуцішская, Лынгмянская, Лынтупская, Мелеганская, Міхайлаўская (цэнтр — застава Пяршукшта), Свянцянская, Свірская, Цверацкая (цэнтр — с. Папоўка), Шэметаўская, Ясеўская (цэнтр — в. Загач)[1].

Гісторыя

Завілейскі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1842 пераназваны ў Свянцянскі павет. У 1920 годзе павет адышоў да Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 172,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,5 %; літоўцы — 33,8 %; яўрэі — 7,1 %; палякі — 6,0 %; рускія — 5,4 %. У павятовым горадзе Свянцяны пражывала 6025 чал.[2]

Зноскі