Стараселле (Александрыйскі сельсавет): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дапаўненне |
др Хомелка перанесла старонку Вёска Стараселле, Старасельскі сельсавет у Вёска Стараселле, Шклоўскі раён |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 20:17, 1 красавіка 2015
Вёска
Стараселле
| ||||||||||||||||||||
Стараселле — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Бярозаўка. Цэнтр Старасельскага сельсавета?!.
Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь; на аўтамабільнай дарозе Шклоў — Хацькава.
Гісторыя
Упершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзя як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 тут існаваў касцёл. 3 1656 мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 — 88 двароў.
Насельніцтва
- 423 жыхары (2010)