Луі Арагон: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 18: | Радок 18: | ||
У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію. |
У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію. |
||
Быў знаёмы з Якубам Коласам пяраклаў на французскуюурыўкі з "Новай 3ямлі", а таксама " |
Быў знаёмы з Якубам Коласам пяраклаў на французскуюурыўкі з "Новай 3ямлі", а таксама "А хто там ідзе" Янкі Купалы. |
||
Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы. |
Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы. |
Версія ад 06:44, 16 верасня 2015
Луі Арагон (фр. Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; 3 кастрычніка 1897, Парыж — 24 снежня 1982, Парыж) — французскі паэт і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1957).
Біяграфія
Луі Арагон нарадзіўся 3 кастрычніка 1897 г. у Парыжы. Ён быў пазашлюбным сынам Маргарыты Тука, якая запісала яго як прыёмнага сына сваёй маці і ойчыма, палітычнага дзеяча Андрыё. Пасля Луі абраў сабе псеўданім Арагон па назве іспанскай гістарычнай вобласці.
З 1915 года ён вучыўся на медыцынскім факультэце ў Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне санітарам.
У маладосці быў блізкі да кола дадаістаў і сюррэалістаў.
У 1927 паэт уступіў у Французскую камуністычную партыю і пачаў актыўна займацца журналістыкай.
У жніўні 1932 Луі Арагон наведаў СССР у складзе інтэрнацыянальнай брыгады пісьменнікаў, якая вывучала новабудоўлі сацыялістычнага Урала, у тым ліку — гарады Магнітагорск, Чалябінск і Кабакоўск (цяпер Сяроў). Свае ўражанні ад паездкі Арагон адбіў ў напісаным па гарачых слядах цыкле вершаў «Ура, Урал!».
У 1929 годзе ажаніўся на пісьменніцы Эльзе Трыале (сястры Лілі Брык), якой прысвячаў многія свае вершы.
Падчас Другой сусветнай вайны Арагон удзельнічаў у руху Супраціву.
У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію. Быў знаёмы з Якубам Коласам пяраклаў на французскуюурыўкі з "Новай 3ямлі", а таксама "А хто там ідзе" Янкі Купалы.
Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі Арагон