Уладзімір Андрэевіч Калеснік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др год смерці
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі2|Калеснік}}
{{Цёзкі2|Калеснік}}
'''Уладзімір Андрэевіч Калеснік''' ({{ДН|17|9|1922}}, вёска [[Сіняўская Слабада]], [[Карэліцкі раён]], [[Гродзенская вобласць]]-??.??199?) — беларускі [[літаратуразнаўца]] і [[крытык]]. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. [[Кандыдат філалагічных навук]], [[прафесар]].
'''Уладзімір Андрэевіч Калеснік''' ({{ДН|17|9|1922}}, вёска [[Сіняўская Слабада]], [[Карэліцкі раён]], [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|||1994}}) — беларускі [[літаратуразнаўца]] і [[крытык]]. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. [[Кандыдат філалагічных навук]], [[прафесар]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 16:35, 15 кастрычніка 2015

Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, вёска Сіняўская Слабада, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1994) — беларускі літаратуразнаўца і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры гэтым інстытуце. 3 1952 г. — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута, узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1960 г. Быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.

Творчасць

Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі…».

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».