Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа
Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 года.
Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданняў, аповесць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне[1].
У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 года — у складзе Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].
У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму[4].
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]Год прысуджэння | Лаўрэат | За твор | ||
1957 | Іван Шамякін | раман «Крыніцы» | ||
1959 | Пятрусь Броўка | «Калі зліваюцца рэкі» | ||
1962 | Іван Мележ | раман «Людзі на балоце» | ||
1963 | Янка Брыль | «Працяг размовы»[5] | ||
1964 | Васіль Быкаў | «Трэцяя ракета» | ||
1965 | Максім Лужанін | «Колас расказвае пра сябе» | ||
1966 | Нічыпар Пашкевіч | зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця» | ||
1968 | Іван Шамякін | кніга аповесцей «Трывожнае шчасце» і раман «Сэрца на далоні» | ||
1968 | Міхась Лынькоў | раман «Векапомныя дні» | ||
1972 | Іван Навуменка | кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» | ||
1972 | Васіль Вітка | (за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) кнігі «Чытанка-маляванка», «Беларуская калыханка», «Казкі» | ||
1972 | Янка Маўр | (за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) пасмяротна; аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ...», «Шлях з цемры», раман «Амок» | ||
1974 | Андрэй Макаёнак | п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык» | ||
1974 | Алесь Якімовіч | (за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту», «Кастусь Каліноўскі» | ||
1976 | Алесь Адамовіч | кніга «Хатынская аповесць» | ||
1976 | Іван Мележ | пасмяротна; кніга літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» | ||
1976 | Алена Васілевіч | (за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) тэтралогія «Пачакай, затрымайся»[6] | ||
1978 | Васіль Быкаў | аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён» | ||
1978 | Іван Пташнікаў | аповесць «Найдорф»[7][8] | ||
1980 | Васіль Барысенка | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Павел Дзюбайла | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Віктар Антонавіч Каваленка | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Уладзімір Калеснік[9] | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Аляксандр Коршунаў | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Адам Мальдзіс | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Міхась Мушынскі | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10] | ||
1980 | Навум Перкін | пасмяротна; удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[11] | ||
1980 | Юльян Пшыркоў | пасмяротна; удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[11] | ||
1980 | Міхась Ярош | удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Якаў Хелемскі | пераклад на рускую мову твораў П. Броўкі, кніг А. Куляшова «Хуткасць», П. Панчанкі «Дзе начуе жаваранак», М. Танка «Нарачанскія сосны» | ||
1982 | Янка Брыль | аповесць «Золак, убачаны здалёк»[5] | ||
1982 | Барыс Іванавіч Сачанка | кніга «Ваўчыца з Чортавай Ямы» | ||
1982 | Віктар Казько | (за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) аповесць «Суд у слабадзе» | ||
1984 | Зміцер Бугаёў | кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[12] | ||
1984 | Уладзімір Караткевіч | пасмяротна; раман «Чорны замак Альшанскі» | ||
1984 | Анатоль Грачанікаў | (за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» | ||
1986 | Анатоль Кудравец | раман «Сачыненне на вольную тэму» | ||
1988 | Вячаслаў Адамчык | раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца» | ||
1990 | Генадзь Кісялёў | «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» | ||
1990 | Алег Лойка | раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» | ||
1992 | Сяргей Грахоўскі | зборнік «Споведзь» | ||
1992 | Алесь Жук | «Праклятая любоў» | ||
1992 | Васіль Сёмуха | |||
1996 | Генрых Далідовіч | |||
2002 | Васіль Жураўлёў | кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3] |
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа . Ушанаванне Якуба Коласа сучаснікамі і нашчадкамі. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ Аглядная даведка . Якуб Колас: асоба і творчасць. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь . Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (1 снежня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры . Узнагароды і прэміі. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Творчы шлях (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ Писатели Случчины, памятники Случчины (руск.). Наследие Слуцкого края. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ https://archive.today/20150612164607/http://libr.msu.mogilev.by:8080/premii_bel
- ↑ Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы . Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Міхась Тычына. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — ветэраны вайны // «Наука и инновации». — 2010. — № 5 (87).
- ↑ Пад знакам таленту і працы(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (6 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 24 чэрвеня 2019.