Рыбы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
Сэрца двухкамернае, адзін круг кровазвароту. |
Сэрца двухкамернае, адзін круг кровазвароту. |
||
Дыхаюць жабрамі, некаторыя ([[дваякадыхальныя |
Дыхаюць жабрамі, некаторыя ([[дваякадыхальныя]]) маюць дадатковыя органы дыхання, т.зв. «лёгкія». |
||
Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена спіным і галаўным мозгам, перыферычная — нервамі. Спіны мозг знаходзіцца ў спінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозг невялікі, прымітыўны, складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мозачка. |
Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена спіным і галаўным мозгам, перыферычная — нервамі. Спіны мозг знаходзіцца ў спінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозг невялікі, прымітыўны, складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мозачка. |
Версія ад 16:57, 24 студзеня 2016
Рыбы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Pisces | |||||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Рыбы (Pisces) — надклас водных жывёл, для якіх характэрнае жабравае дыханне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага развіцця арганізма.
Асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці звязаныя з водным характарам жыцця: форма цела абцякальная, скура (як правіла) пакрытая лускай, маюцца плаўнікі. Рыбы маюць непастаянную тэмпературу цела, адзін круг кровазвароту, дзвюхкамернае сэрца. Шкілет храстковы або касцявы. Рыбы з'яўляюцца раздзельнаполымі, размнажэнне палавое. У свеце вядома каля 25 000 відаў рыб. Навука аб рыбых — іхтыялогія.
Апісанне
Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 20 м і больш, маса ад 1,5 г да 14 тон. Цела двухбакова-сіметрычнае (акрамя камбалападобных), разнастайнай формы. Канечнасці ў выглядзе няпарных і парных плаўнікоў (часам адсутнічаюць). Скура ўкрыта лускою, зрэдку з касцявымі пласцінкамі або голая.
Шкілет храстковы або касцявы.
Сэрца двухкамернае, адзін круг кровазвароту.
Дыхаюць жабрамі, некаторыя (дваякадыхальныя) маюць дадатковыя органы дыхання, т.зв. «лёгкія».
Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена спіным і галаўным мозгам, перыферычная — нервамі. Спіны мозг знаходзіцца ў спінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозг невялікі, прымітыўны, складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мозачка.
Кішэчнік слаба дыферэнцыраваны на аддзелы, часта ёсць піларычныя прыдаткі — сляпыя вырасты, якія адкрываюцца ў сярэднюю кішку; у іх ідзе дадатковае ператраўліванне корму.
Большасць рыб мае плавальны пузыр. У многіх відаў добра развіты нюх, дотык, зрок, слых. Некаторыя маюць электрычныя органы. Спецыфічныя для рыб органы бакавой лініі ўспрымаюць водныя ваганні. У глыбакаводных рыб ёсць органы свячэння.
Пашырэнне
Пашыраны рыбы паўсюдна ў марскіх і прэсных водах. Жывуць у ранастайных экалагічных умовах: пры дыяпазоне тэмператур ад -2,1 °С (антарктычныя воды) да 50 °С (тэрмальныя крыніцы), вытрымліваюць салёнасць да 70 праміле. Многія рыбы робяць міграцыі дзеля размнажэння, адкорму і зімоўкі. На Беларусі адзначана 58-59 відаў.
Асаблівасці жыццядзейнасці
Паводле спосабу жыўлення — планктафагі, бентафагі, дэтрытафагі, фітафагі і драпежнікі.
Размнажэнне — пераважна шляхам адкладвання ікры, ёсць жывародныя (сярод храстковых).
Промысел і развядзенне
Рыбы — адна з асноўных крыніц харчовага бялку, займаюць важнае месца ў харчаванні чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці. Узнаўленне некаторых рыб падтрымліваецца развядзеннем на рыбаводных заводах, у сажалках і рыбагадавальніках. Пашырана акварыумнае рыбаводсгва, аматарскі лоў і рыбалоўны спорт.
Літаратура
- Дарафееў А., Конюшка В., Ляшко А. Рыбы, земнаводныя, паўзуны. — Мн., 1981.
- Петрыкаў А. Рыбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).