Храстковыя рыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Храстковыя рыбы
Grey Nurse Shark at Fish Rock Cave, NSW.jpg
Carcharias taurus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chondrichthyes

Падкласы
Геахраналогія
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   159785
NCBI   7777
EOL   2774522

Храстковыя рыбы (Chondrichthyes) — клас рыб.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 6 см да 20 м. Шкілет храстковы, часта абвапнаваны. Скурных касцей няма. Целы пазванкоў і рэбры ёсць або адсутнічаюць. Луска зубападобная (плакоідная). Лопасці плаўнікоў падтрымліваюцца эластычнымі ніцямі. Парныя плаўнікі размешчаны ў гарызантальнай плоскасці, а хваставы плаўнік нераўналопасцевы, з вялікай верхняй і маленькай ніжняй лопасцямі. Пярэдняя частка галавы выцягнута ў падоўжнае рыла, з-за чаго рот, размешчаны на брушным баку, мае выгляд папярочнай шчыліны.

Маюць 4-7 шчэлепных адтулін, прыкрытых скурнай складкай, якія адкрываюцца вонкі. Плавальнага пузыра няма. Кішэчнік са спіральным клапанам; у сэрцы ёсць артэрыяльны конус.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з сярэдняга дэвону. 2 сучасныя падкласы: пласцінашчэлепныя (Elasmobranchii) з 2 надатрадамі (акулы і скаты) і злітначарапныя, або суцэльнагаловыя (Holocephali), з 1 атрадам хімерападобныя. Каля 140 сучасных родаў, 630 відаў.

Жывуць пераважна ў морах, некаторыя віды — у прэсных водах. Большасць драпежнікі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Апладненне ўнутранае. Спароўвальныя органы самцоў (птэрыгаподыі) парныя, развіваюцца з брушных плаўнікоў. Жывародныя (рэдка), яйцажывародныя або адкладваюць яйцы.

У некаторых відаў акул (куніцавыя акулы, рыбы-молаты) і скатаў (хвастаколы) сустракаецца сапраўднае жыванараджэнне. У гэтым выпадку пасля расходавання жаўтка пусты жаўтковы мяшок зародка прырастае да сценкі палавых шляхоў самкі. Праз блізка размешчаныя адзін да аднаго крывяносныя капіляры зародка і мацярынскага арганізма адбываецца паступленне кіслароду і пажыўных рэчываў у кроў зародка. Тым жа шляхам з зародка выдаляецца вуглякіслы газ і шкодныя прадукты жыццядзейнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]