Рыбы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
KrisMonstr (размовы | уклад) др Няправільны пераклад "адзін круг" - адно кола; спінны - з дзвюма н, некалькі абдруковак у тэксце. Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Літаратура |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
== Промысел і развядзенне == |
== Промысел і развядзенне == |
||
Рыбы — адна з асноўных крыніц харчовага бялку, займаюць важнае месца ў харчаванні чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці. Узнаўленне некаторых рыб падтрымліваецца развядзеннем на рыбаводных заводах, у сажалках і рыбагадавальніках. Пашырана акварыумнае рыбаводства, аматарскі лоў і рыбалоўны спорт. |
Рыбы — адна з асноўных крыніц харчовага бялку, займаюць важнае месца ў харчаванні чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці. Узнаўленне некаторых рыб падтрымліваецца развядзеннем на рыбаводных заводах, у сажалках і рыбагадавальніках. Пашырана акварыумнае рыбаводства, аматарскі лоў і рыбалоўны спорт. |
||
== Гл. таксама == |
|||
* [[Спіс рыб Беларусі]] |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 10:44, 22 студзеня 2017
Рыбы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Pisces | |||||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Рыбы (Pisces) — надклас водных жывёл, для якіх характэрнае жабравае дыханне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага развіцця арганізма.
Асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці звязаныя з водным характарам жыцця: форма цела абцякальная, скура (як правіла) пакрытая лускай, маюцца плаўнікі. Рыбы маюць непастаянную тэмпературу цела, адно кола кровазвароту, дзвюхкамернае сэрца. Шкілет храстковы або касцявы. Рыбы з'яўляюцца раздзельнаполымі, размнажэнне палавое. У свеце вядома каля 25 000 відаў рыб. Навука аб рыбах — іхтыялогія.
Апісанне
Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 20 м і больш, маса ад 1,5 г да 14 тон. Цела двухбакова-сіметрычнае (акрамя камбалападобных), разнастайнай формы. Канечнасці ў выглядзе няпарных і парных плаўнікоў (часам адсутнічаюць). Скура ўкрыта лускою, зрэдку з касцявымі пласцінкамі або голая.
Шкілет храстковы або касцявы.
Сэрца двухкамернае, адно кола кровазвароту.
Дыхаюць жабрамі, некаторыя (дваякадыхальныя) маюць дадатковыя органы дыхання, т.зв. «лёгкія».
Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена спінным і галаўным мозгам, перыферычная — нервамі. Спінны мозг знаходзіцца ў спінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозг невялікі, прымітыўны, складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мазжачка.
Кішэчнік слаба дыферэнцыраваны на аддзелы, часта ёсць піларычныя прыдаткі — сляпыя вырасты, якія адкрываюцца ў сярэднюю кішку; у іх ідзе дадатковае ператраўліванне корму.
Большасць рыб мае плавальны пузыр. У многіх відаў добра развіты нюх, дотык, зрок, слых. Некаторыя маюць электрычныя органы. Спецыфічныя для рыб органы бакавой лініі ўспрымаюць водныя ваганні. У глыбакаводных рыб ёсць органы свячэння.
Пашырэнне
Пашыраны рыбы паўсюдна ў марскіх і прэсных водах. Жывуць у ранастайных экалагічных умовах: пры дыяпазоне тэмператур ад -2,1 °С (антарктычныя воды) да 50 °С (тэрмальныя крыніцы), вытрымліваюць салёнасць да 70 праміле. Многія рыбы мігруюць дзеля размнажэння, адкорму і зімоўкі. На Беларусі адзначана 58-59 відаў.
Асаблівасці жыццядзейнасці
Паводле спосабу жыўлення — планктафагі, бентафагі, дэтрытафагі, фітафагі і драпежнікі.
Размнажэнне — пераважна шляхам адкладвання ікры, ёсць жывародныя (сярод храстковых).
Промысел і развядзенне
Рыбы — адна з асноўных крыніц харчовага бялку, займаюць важнае месца ў харчаванні чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці. Узнаўленне некаторых рыб падтрымліваецца развядзеннем на рыбаводных заводах, у сажалках і рыбагадавальніках. Пашырана акварыумнае рыбаводства, аматарскі лоў і рыбалоўны спорт.
Гл. таксама
Літаратура
- Дарафееў А., Конюшка В., Ляшко А. Рыбы, земнаводныя, паўзуны. — Мн., 1981.
- Петрыкаў А. Рыбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).